Белару́скія не́мцы () — этнічныя немцы, а таксама грамадзяне нямецкіх дзяржаў (у тым ліку Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў), якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі або дзяржаў-папярэднікаў: Полацкае княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая і г. д. Паводле перапісу 2009 года, у Беларусі пражывае 2474 немцы, што складае 0,03 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Гэта трынаццатая па колькасці нацыянальная меншасць у краіне.
Нямецкая этнічная і культурніцкая прысутнасць на землях сённяшняй Беларусі пачала фарміравацца яшчэ ў часы Полацкага княства збольшага ў выглядзе працэсаў культурнага ўзаемаабмену, што робіць немцаў адной з самых старажытных меншасцей на тэрыторыі Беларусі.
Гісторыя
З’яўленне немцаў на тэрыторыі Беларусі
Першыя згадванні пра немцаў на Русі адносяцца да IX ст. Да канца XII стагоддзя ў гарадах Полацкага, Тураўскага, Гродзенскага і іншых княствах ужо аселі шматлікія нямецкія купцы, рамеснікі, ваяры, лекары і навукоўцыЭнциклопедия немцы России. — С. 9. . Важную ролю адыгрывалі нямецкія святары, так менавіта немцы аднымі з першых прынеслі каталіцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так, на захадзе Беларусі ў канцы X — пачатку XI стагоддзяў хрысціянства абвяшчаў немец Бруна Кверфурцкі, у той жа час каля 1010—1013 гадоў у Тураў прыбыла місія калобжэгскага біскупа Рэйнберна, запрошанага мясцовым князем Святаполкам. Да таго ж мясцовыя князі паступова завязваюць з немцамі і роднасныя адносіны; так, з немкамі ажаніўся шэраг князёў, напрыклад полацкі князь Ізяслаў Мсціслававіч быў жанаты з Агнесай, дачкой Конрада III з Гогенштаўфенаў, а тураўскі князь Яраполк Ізяславіч меў шлюб з Кунігундай фон Орлямюндэ.
Немцы ў Полацкім княстве
З’яўленне немцаў у Полацкім княстве адбывалася шляхам пашырэння Полацкім княствам гандлёвых і міжкультурных сувязяў з нямецкімі і польскімі гарадамі. Як і ў іншых старажытнабеларускіх княствах, у Полацкім княстве менавіта немцы былі першымі, хто распаўсюджваў тут каталіцтва, так у 1186 годзе полацкі князь Уладзімір дазволіў нямецкаму манаху Мейнарду заснаваць замак і касцёл і пачаць пропаведзі. Мала таго, полацкі гаспадар нават адарыў манаха.
У 1158 годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусці Дзвіны, якое ў 1201 годзе за біскупам Альбертам фон Буксгеведэн-Брэменам робіцца горадам пад назвай Рыга і сталіцай Лівоніі. Нягледзячы на далейшую варожасць паміж крыжакамі і палачанамі, важным момантам становіцца культурны ўзаемаабмен паміж немцамі і палачанамі. У Полацку і Смаленску паўстаюць нямецкія гандлёвыя двары. Такім чынам можна адзначыць, што першымі немцамі на тэрыторыі Беларусі былі галоўным чынам гандляры і святары. У 1305 годзе Полацк падпаў пад залежнасць рыскага архібіскупа, што выклікала засяленне Полацка і Полацкай зямлі немцамі, якія займаліся тут гандлем і распаўсюджавалі каталіцтва, пабудавалі ў Полацку касцёл, але ў 1307 годзе былі выгнаны вялікім літоўскім князем ВіценемДанилевич В. Е. Очерк истории Полоцк земли до конца XIV столетия. Киев, 1896. С. 152—153Пашуто В. Т. Образование Литовского Государства. Москва, 1959. С. 392.Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времен до наших дней. Мн., 2000 г., С. 20.Насевич В. Начала Великого Княжества Литовского: события и личности. Минск, 1993. С. 72.. Нягледзячы на гэта Полацк () заставаўся адным з цэнтраў нямецкага насельніцтва ВКЛ і буйным шматнацыянальным горадам. На той момант у горадзе існаваў нямецкі раён, дзе жылі нямецкія гандляры, асветнікі, лекары, ваенныя.
Немцы ў Вялікім Княстве Літоўскім
Першыя нямецкія мігранты з’явіліся ў ВКЛ у пачатку XIV ст. — дамініканскія і францысканскія манахі заснавалі ў Вільні і Навагрудку дзве каталіцкія царквы. Адным з тых, хто спрыяў рассяленню немцаў у ВКЛ, быў вялікі князь літоўскі Гедзімін Ім жа ў рамках урэгулявання зносін з Лівонскім ордэнам у 1323 годзе быў выдадзены прывілей, які заклікаў немцаў на пасяленне ў ВКЛ. У гэты час ВКЛ вяло актыўны гандаль з ганзейскімі гарадамі. У Полацку, Троках і Вільні з’яўляюцца нямецкія гандлёвыя двары. У асноўным немцы сяліліся ў буйных гарадох ВКЛ, вялікі працэнт немцаў сярод гарадскога насельніцтва быў у Вільні, Полацку, Магілёве, Горадні, Берасці і іншых гарадах. Даволі шмат немцаў пасялілася на Віленшчыне. Як піша Адам Кіркор, тыя немцы даволі хутка змешваюцца з мясцовым насельніцтва, што ўжо ў трэцім-чацвёртым пакаленні ад іх застаецца толькі прозвішча, а яны ўжо поўнасцю не разумеюць нямецкай мовы.
Шэраг немцаў гэтага перыяду вядомыя сярод высокіх урадаў (пасадаў) ВКЛ. Так, адным з паплечнікаў Ягайлы ў яго меркаванай змове супраць Альгерда і потым змове супраць Кейстута быў нямецкі купец Ганул, які тады займаў урад старасты віленскага; замежнікі гэтага перыяду вядомыя як члены гаспадарскай Рады краіны.
Вялікая група нямецкіх і галандскіх сялян пасялілася ў 1563 годзе каля Буга і заснавала вёскі Нойдарф і Нойбрун, да якіх пазней накіроўваліся шматлікія перасяленцы. Нойдарф і Нойбрун былі заснаваны на землях князёў Радзівілаў, якія асабіста запрашалі немцаў і галандцаў. У хуткім часе ў Берасцейскім ваяводстве ўзнік царкоўны прыход Нойдарф-Нойбаў, дзякуючы якому нямецкія сяляне падтрымлівалі сувязь з роднай культурай. Да канца XVIII ст. гэтыя паселішчы распаўсюдзіліся да Кобрына. Паселішча Нойдарф-Нойбаў дасягнула вялікіх памераў. Яно мела шчыльныя сувязі з нямецкімі паселішчамі на Валыні.
Нямецкае паселішча на Магілёўшчыне захавалася і дагэтуль — цяпер гэта вёска Вейна (ад — віно)О немецкой диаспоре в Беларуси. Вядома, што ў тых месцах немцы ўладкоўвалі бровары і вінакурніНемцы в Республике Беларусь .
Вялізную групу нямецкага насельніцтва ВКЛ складалі па-ранейшаму гандляры, але з XVI ст. назіраецца прыток у ВКЛ у першую чаргу нямецкіх навукоўцаў, медыкаў, рамеснікаў, разам з тым павялічваецца колькасць нямецкіх ваенных-наймітаў, якія фактычна становяцца неад’емнай часткай арміі ВКЛ і Рэчы Паспалітай; так, адным з гераічных абаронцаў Смаленска ад маскоўскіх войск стаў немец Корф.
Немцы значна паўплывалі на рэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Першапачаткова лютэранства збольшага прымалі месцічы-немцы, з мясцовых зусім нязначная дзеля жыхароўПаславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175 . Так, у сярэдзіне XVI ст. нямецкія купцы засноўваюць у Вільні лютэранскую суполку, якая хутка становіцца цэнтрам пашырэння лютэранства ў ВКЛПлисс В. И. Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси // Христианское чтение. ― СПб,. 1914 г. — № 2., С. 199—234. . У 1539 годзе віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філасофіі Абрагам Кульва адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі і актыўна выступаў з лютэранскімі казаннямі, слухаць якія паступова сабралося ці не ўсё нямецкае насельніцтва горадаVilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12. . Па яго ад’ездзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў Ян Вінклер, ксёндз віленскага касцёла Св. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму не толькі служыць, але і ўвогуле з’яўляцца ў віленскіх касцёлахOchmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972 . Тады Вінклер адчыніў лютэранскую малельню ў хаце віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным з немцаўФлавиан Добрянский. Старая и новая Вильня . У хуткім часе на Нямецкай вуліцы збудавалі кірху, якая праіснавала да 1944 годаKosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19 . Пражывалі немцы і ў Слуцку, так, некаторыя беларускія даследчыкі сцвярджаюць, што першае згадванне лютэранскай грамады адносіцца да Слуцку 1535 года, калі князь Юрый Алелькавіч вылучыў немцам зямлю пад кірху. Гэтыя звесткі пацвярджае і нямецкі гісторык Г.-К. Дытрых. У Мінску таксама існавала лютэранская грамада, якую ўзначальваў нямецкі пастар Карл Людвіг Гемерых, які дагэтуль быў пастарам у СлуцкуЛютеранская община Минска . Да таго, вялікая колькасць немцаў прыбывае ў ВКЛ на запрашэнне Радзівілаў дзеля пашырэння Рэфармацыі, як напрыклад Ян Фёлькель. А ў час ваяводскага кіравання Януша Радзівіла немец-лютэранін Якуб Гібель нават стаў войтам ВільніWisner H. Janusz Radziwill 1612—1655. Wojewoda wilenski. Hetman wielki litewski. Warszawa, 2000. .
Вялікія князі літоўскія лічылі неабходным паскорыць гаспадарчае развіццё сваёй дзяржавы і з гэтай нагоды запрашалі перасяленцаў, як з Германіі, так і з усёй Еўропы (Венгрыя, Чэхія, Францыя, Шатландыя)Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 544.. Да таго ж, асядалі на беларускіх землях і замежныя найміты з вялікакняжацкай арміі, якія атрымлівалі тут ад манарха асобныя вёскі ці нават цэлыя воласці.
Важную ролю ў развіцці айчыннай культуры адыгрывала запрашэнне ў ВКЛ славутых еўрапейскіх жывапісцаў, архітэктараў, музыкантаў і г. д., сярод якіх было шмат немцаў, так у ВКЛ былі запрошаны знакамітыя нямецкія жывапісцы А. Бінк, А. Вайдэ і Г. ГэльвігГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 627..
Шмат немцаў было і сярод настаўнікаў, так, у шырока вядомай праваслаўнай Віленскай брацкай школе большую частку настаўнікаў складалі немцы-пратэстанты.
Сапраўдным цэнтрам нямецкай культуры ВКЛ становіцца Вільня ()Андрэй Катлярчук. «Уцёкі мазгоў» ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагоддзя. Ужо з самага заснавання горада, вялікія князі літоўскія запрашаюць у горад нямецкіх жыхароў. Немцы кампактна пражывалі на «Нямецкай вуліцы», тут яны сяліліся яшчэ з часоў АльгердаАрлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. — Martin, Slovakia, 2012. — С. 129., гэта былі купцы і рамеснікі з ганзейскіх гарадоў.
Некаторая колькасць немцаў прыбывае ў ВКЛ у час кіравання Аўгуста II і Аўгуста III з Саксоніі, акрамя таго, некаторыя нямецкія арыстакратычныя роды пераяжджаюць з Прыбалтыкі ў ВКЛ.
Новая хваля перасялення немцаў у ВКЛ пачалася ў 60—70 гады XVIII ст. і была выклікана Сямігадовай вайной. Пераяжджалі ў асноўным немцы поўдня Германіі, якія размаўлялі на швабскім дыялекце. Перасяленне было выклікана эканамічнымі і гаспадарчымі праблемамі, якія прынесла працяглая вайна, вялікай шчыльнасцю насельніцтва гэтага рэгіёна, і як вынік павышанымі коштамі на зямлю, у той жа час, як у ВКЛ зямля каштавала параўнальна танна, была магчымасць набыць не толькі зямлю, але і маёнтак, а таксама кавалак лесу. Вялікая колькасць гэтых немцаў асела на Вяленшчыне і Ковеншчыне, а таксама на Гродзеншчыне і Беласточчыне, некаторыя з іх пераехалі ў Нойдарф-Нойбаў.
У 1793 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі імянной граматай дараваў лютэранскай грамадзе дом з зямлёй на Гарадніцы. У Горадні () тады была нямецкая слабада — Занёманскі фарштат, дзе размяшчаліся хаты і майстэрні мясцовых немцаў. Менавіта ў гэтым годзе, 20 верасня, у Гродна збудавалі лютэранскую кірху Святога ЯнаЛютеранская кирха в Гродно.
Таксама нямецкія карані мае шэраг беларускіх шляхецкіх радоў, напрыклад Ромеры, Тызенгаўзы, Рэйтаны, Плятэры, РыдыгерыРидигер, графский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907., ЧапскіяГуттен-Чапские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907., ОфенбергіОффенберг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907., СтрашынскіяNałęcz Małachowski P. Zbiór nazwisk szlachty w Królestwie Polskim i Wielkim Księstwie Litewskim. — Lublin, 1805., ЭйсмантыCiechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Rzeszów, 2001. і інш.