Дамініка Гізін (, нар. , Фісрsport-reference.com , Вале, Швейцарыя) — швейцарская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў хуткасным спуску.Тина Мазе и Доминик Гизин завоевали два золота в скоростном спуске // LiveResult На XXII Зімовых Алімпійскіх Гульнях у Сочы падзяліла са славенкай Цінай Мазэ першае месца ў спаборніцтвах па хуткасным спуску на горных лыжах, што стала першым такім прэцэдэнтам для дадзенай спартыўнай дысцыпліны ў рамках Алімпійскіх Гульняў.Мазе и Гизин поделили золото Олимпийских игр в скоростном спуске // РИА НовостиСочи-2014. Тина Мазе и Доминик Гизин разделили золото в скоростном спуске // Eurosport Разам з Ларай Гут з’яўляецца лідарам і адной з самых стабільных спартсменак у сваёй зборнай.
Біяграфія Дамініка Гізін нарадзілася 4 чэрвеня 1985 года ў швейцарскім горадзе Фісп.
У 2001 годзе пачала спартыўную кар’еру, выступаючы выключна ў тэхнічных дысцыплінах. Толькі ў 2005 годзе ў праграме яе выступаў з’явіліся хуткасны спуск і супергігант. Аднак, менавіта ў гэтых дысцыплінах, Гізін пачала паказваць першыя высокія вынікі. Так, першынство свету 2005 года сярод юніёраў, прынесла ёй чацвёртае месца менавіта ў хуткасным спуску. Неўзабаве, яна цалкам адмовілася ад выступу ў тэхнічных відах і засяродзілася на хуткасных.
2 снежня 2005 года дэбютавала ў Кубку свету ў Лэйк Луіз, але прапусціла вароты і сышла з дыстанцыі. За ўсё ў Дамінік Гізін тры перамогі на этапах Кубка свету, што прыйшоў на 2008—2009 гады. На Алімпіядах і чэмпіянатах свету Гізін доўгі час не паказвала годных вынікаў. У 2010 годзе, адзіны яе старт на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы ў хуткасным спуску скончыўся сходам, а на чэмпіянатах свету 2007 года ў Орэ і 2009 года ў Валь-д’Ізерэ яна так і не змагла трапіць на п’едэстал гонару.
13 лютага 2014 года на XXII зімовых Алімпійскіх Гульнях у Сочы ў ходзе спаборніцтваў у хуткасным спуску, Дамініка Гізін і Ціна Мазэ са Славеніі падзялілі першае месца, паказаўшы аднолькавы час — 1 мін. 41,57 сек. У выніку, і Гізін, і Мазэ атрымалі залатыя медалі. Бронза дасталася швейцарцы Лары Гут, якая адстала ад чэмпіёнак за ўсё на 0,1 сек.Горнолыжницы Тина Мазе и Доминика Гизин стали олимпийскими чемпионками в скоростном спуске // Коммерсант Сітуацыя з уручэннем адразу двух залатых узнагарод па выніках аднаго спаборніцтвы стала першым такім выпадкам у гісторыі алімпійскіх спаборніцтваў па гарналыжным спорце.Участницы Олимпиады в Сочи поделили золото и вошли в историю // РБК
Дамініка Гізін прадстаўляе швейцарскі СК «Engelberg».
Крыніцы
Спасылкі Дамініка Гізін // Біяграфія на Ws-news.ru Спартыўная статыстыка Дамінікі Гізін// Спорт-экспресс Золата на дзвюх // Газета.ru
Катэгорыя:Гарналыжнікі Швейцарыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года