Ганна Фе́нінгер (, нар. , Зальцбург, Аўстрыя) — аўстрыйская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў супергіганце і сярэбраны прызёр у гіганцкім слаламе, чэмпіёнка свету 2011 года ў суперкамбінацыі, пераможца этапаў Кубка свету. 4-разовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў.

Спартыўная кар'ера У 2006 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Квебеку выйграла два золата (супергігант і камбінацыя) і адно срэбра (хуткасны спуск).

У 2008 годзе ў іспанскай Фармігале зноў заваявала 2 золата (камбінацыя і гіганцкі слалам) і адно срэбра (супергігант) юніёрскага чэмпіянату свету. На наступным чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2009 года ў Гарміш-Партэнкірхене выйграла бронзу ў супергіганце. 7 узнагарод юніёрскіх чэмпіянатаў свету робяць Фенінгер адной з самых тытулаваных спартсменак у гісторыі гэтых турніраў.

У Кубку свету Фенінгер дэбютавала ў 2006 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету ў супергіганце. 28 снежня 2011 года атрымала сваю першую перамогу, выйграўшы гіганцкі слалам ў Ліенцэ. Лепшым дасягненнем Фенінгер у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца трэцяе месца ў сезоне 2012 /13.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартавала ў трох дысцыплінах, ні разу не трапіўшы ў лік 15 лепшых: хуткасны спуск — 25-е месца, камбінацыя — 16-е месца, супергігант — 16-е месца.

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Гарміш-Партэнкірхене выйграла золата ў суперкамбінацыі (пры гэтым на этапах Кубка свету да таго моманту Ганна ні разу не трапляла нават у тройку лепшых у гэтай дысцыпліне), а таксама срэбра ў камандзе. У 2013 годзе на чэмпіянаце свету ў Шладмінгу стала трэцяй у гіганцкім слаламе.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Head.

Ганна на зімовых Алімпійскіх гульнях Алімпійскія гульні Хуткасны спуск Супергігант Гіганцкі слалам Слалам Камбінацыя 2010 Ванкувер 25 16 — — 16 2014 Сочы Выява:Gold medal icon.svg 8

Перамогі на этапах Кубка свету (5) На 29 снежня 2013 года № Сезон Дата Месца Дысцыпліна 1 2011/12 28 сне 2011 Ліенц Гіганцкі слалам 2 2012/13 28 сне 2012 Земерынг Гіганцкі слалам (2) 3 3 сак 2013 Гарміш-Партэнкірхен Супергігант 4 9 сак 2013 Офтэршванг Гіганцкі слалам (3) 5 2013/14 28 сне 2013 Ліенц Гіганцкі слалам (4)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зальцбургу Катэгорыя:Гарналыжнікі Аўстрыі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстрыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года