Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2012 (, таксама вядомы як 888真人 Welsh Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 19 лютага 2012 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 21-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія 888真人 упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса (4:0), леташняга пераможцу Джона Хігінса (4:3), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (5:4), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:2) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 24-гадовы кітаец выйграў свой восьмы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы прафесійны турнір са студзеня 2011 года (пасля перамогі на Мастэрс) і першы рэйтынгавы — больш чым за 2 гады (у снежні 2009 года ён перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі).
Прызавыя грошы
У 2012 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія 888真人. Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £201,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £30,000
ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу1/32 фіналуНайвышэйшы брэйк у асноўнай стадыіНайвышэйшы брэйк у кваліфікацыі Агульны прызавы фонд
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 19 лютага 2012. Дзін Цзюньхуэй (9) 9:6 Марк Сэлбі (2)
Сусветны рэйтынг 7 Перамогі на прафесійных турнірах 7 4 Рэйтынгавыя турніры 2 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 0 Колькасць тытулаў 1 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 7 (4; 1) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 7 (4; 0) 56 (36; 5) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 64 (41; 3) 1 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛік Усі Класік 2011 1/2 фіналу Дзін Цзюньхуэй 5:6 Марк СэлбіЧэмпіянат свету 2011 1/4 фіналу Дзін Цзюньхуэй13:10 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2011 1/2 фіналу Дзін Цзюньхуэй 3:6 Марк СэлбіGerman Masters 2011 1/4 фіналу Дзін Цзюньхуэй 1:5 Марк Сэлбі Прэм’ер-ліга 2010 Групавы раўнд Дзін Цзюньхуэй4:2 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2010 1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй5:3 Марк Сэлбі Мастэрс 2010 1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй 1:6 Марк Сэлбі Прэм’ер-ліга 2008 Групавы раўнд Дзін Цзюньхуэй 2:4 Марк Сэлбі Цзянсу Класік 2008 Фінал Дзін Цзюньхуэй6:5 Марк Сэлбі Цзянсу Класік 2008 Групавы раўнд Дзін Цзюньхуэй2:0 Марк СэлбіАйрыш Мастэрс 2005 1/32 фіналу (квал.) Дзін Цзюньхуэй 2:5 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2005 1/32 фіналу (квал.) Дзін Цзюньхуэй5:3 Марк СэлбіPlayers Championship 2004 1/24 фіналу Дзін Цзюньхуэй5:4 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2002 Уайлдкард раўнд Дзін Цзюньхуэй 2:5 Марк Сэлбі Дзённая сесія: 1:136 (103), 71:8 (64), 0:124 (124), 64:61, 66:40, 90:0 (90), 0:91 (66), 64:29 (51)Вячэрняя сесія: 14:80 (73), 84:2 (83), 34:91 (91), 124:3 (124), 130:0 (130), 0:145 (145), 74:11 130 Найвышэйшая серыя 145 2 Соценныя серыі 3 6 Серыі 50+ 6
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2012 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Уэльса 2012 на CueTracker.net Фотаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Уэльса 2012 на Facebook
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры Катэгорыя:2012 год у снукеры Катэгорыя:Спорт ва Уэльсе ў 2012 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2011/2012 Катэгорыя:Снукерныя турніры ва Уэльсе Катэгорыя:2012 год у Ньюпарце Катэгорыя:Люты 2012 года