Міхаіл Антонавіч Шэшка (нар. , вёска Зялёнкі, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993, Набліжанае развязанне сінгулярных інтэгральных раўнанняў з дапамогай вылічэнняў), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў БДУ (1961), дзе і працуе. Навуковыя працы па сінгулярных інтэгральных раўнаннях і іх дастасаваннях. Распрацаваў новы метад набліжанага развязання сінгулярных інтэгральных раўнанняў з ядрамі Кашы і Гільберта.

Навуковыя працы О точном и приближенном решениях сингулярного интегрального уравнения с ядром Коши на бесконечном контуре // ДУ. 1996. Т. 32, № 8; Прямой метод решения системы сингулярных интегральных уравнений с ядром Коши // ДУ. 1997. Т. 33, № 9 (разам з Д.Шуляевым); О точном и приближенном решениях системы сингулярных интегральных уравнений с ядром Гильберта // ДУ. 1998. Т. 34, № 9.

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук