Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 18 лютага 2007 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 16-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,500 (+£20,000 за максімальны брэйк), з якіх £35,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які саступаў Хігінсану ў вырашальным матчы з лікам 6:8, аднак здолеў выйграць тры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На сваім шляху да тытула 25-гадовы аўстраліец перайграў Майкла Холта (5:2), лідара сусветнага рэйтынгу Стывена Хендры (5:3), Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Стыва Дэвіса ў паўфінальным матчы (6:3) і Эндру Хігінсана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Робертсан выйграў свой трэці прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі рэйтынгавы турнір у сезоне (пасля перамогі на Гран-пры восенню 2006 года).

Прызавыя грошы

Прызавы фонд застаўся амаль на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу1/32 фіналуНайвышэйшы брэйк у асноўнай стадыіНайвышэйшы брэйк у кваліфікацыі Агульны прызавы фонд Максімальны брэйк у асноўнай стадыі Максімальны брэйк у кваліфікацыі

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раўнда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.ПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу (квал.)1/32 фіналу (квал.)1/40 фіналу (квал.)1/48 фіналу (квал.)

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 18 лютага 2007. Эндру Хігінсан 8:9 Ніл Робертсан (13)

— Сусветны рэйтынг 13 1 Перамогі на прафесійных турнірах 2 0 Рэйтынгавыя турніры 1 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 2 (1; 1) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0) 10 (5; 5) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 3 (2; 2) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛікАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2004 1/64 фіналу (квал.) Эндру Хігінсан 5:2 Ніл РобертсанАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 2003 1/48 фіналу (квал.) Эндру Хігінсан 5:1 Ніл Робертсан Дзённая сесія: 0:77 (76), 114:1 (114), 19:117 (71), 47:67, 46:78, 25:98 (98), 67:8, 0:74 (74) 114 Найвышэйшая серыя 98 2 Соценныя серыі 0 6 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Уэльса 2007 на CueTracker.net

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры Катэгорыя:2007 год у снукеры Катэгорыя:Спорт ва Уэльсе ў 2007 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2006/2007 Катэгорыя:Снукерныя турніры ва Уэльсе Катэгорыя:2007 год у Ньюпарце Катэгорыя:Люты 2007 года