Казімі́р Ада́мавіч Равя́ка (або Рэвя́ка; , Смалянікі, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар (БДУ). Антыкавед, даследаваў гісторыю Пунічных войнаў і культуру старажытнага Рыма.
Біяграфія
Дзяцінства, вучоба Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Смалянікі Баранавіцкага павета Польскай Рэспублікі. Рос у сялянскай сям’і, перажыў Другую сусветную вайну і першыя пасляваенныя гады. У 1955 годзе скончыў школу ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. У тым жа годзе паступіў у Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, які скончыў з адзнакай.
У 1962 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У тым жа годзе пачаў працаваць настаўнікам у школе ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна. З 1967 года працаваў выкладчыкам у Краснабярэжскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (Жлобінскі раён).
Праца ў БДУ Па запрашэнні загадчыка кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ Фёдара Нячая паступіў, а пазней скончыў аспірантуру таго ж універсітэта. З 1972 года працаваў на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў.
У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Роля рымскага і італійскія плебсу ў 2-й Пунічнай вайне» (навуковы кіраўнік — Ф. М. Нячай). І. А. Еўтухоў адзначыў: Казімір Адамовіч «пераканаўча паказаў, што пасля бітвы пры Канах Рым панізіў цэнз рымскіх грамадзян для службы ў войску, у выніку чаго прызваныя ў войска пралетарыі (плебеі шостага разраду) амаладзілі яе, павысілі баяздольнасць і спрыялі перамозе Рыма». У сваю чаргу, у 1982 годзе Равяка дэпаніраваў манаграфію «Нямецкая гістарыяграфія пра Пунічныя войны», а ў 1988 годзе апублікаваў абагульняючую манаграфію «Пунічныя войны».
У 1990-х гадах К. А. Равяка ўдзельнічаў у напісанні навукова-папулярных работ. У 1993 годзе разам з чэшскім антыказнаўцам І. А. Лісавым. У 1996 годзе выйшла кніга тых жа аўтараў «Антычны свет у тэрмінах, імёнах і назвах» (у 1997 годзе выйшла 2-е выданне, у 2001 годзе — трэцяе; агульны тыраж — 30 тысяч асобнікаў).
У 1990-х гадах у складзе розных аўтарскіх калектывах Казімір Равяка ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першых пасля доўгага забыцця перавыданняў кніг Э. Рэнана «жыццё Ісуса» і «Апосталы», а таксама твораў Іосіфа Флавія «Іўдзейская вайна» і «Іўдзейскія старажытнасці».
Яшчэ адзін напрамак дзейнасці Казіміра Адамовіча ў 1990-х і 2000-х — вучэбная літаратура. Разам з Г. І. Даўгяла і М. С. Корзунам падрыхтаваў вучэбны дапаможнік для 5-х класаў «Гісторыя старажытнага свету» на рускай і беларускай мовах (выданняў 1996, 1998, 2001 гадоў) і «Гісторыя цывілізацый Старажытнага свету» на беларускай і рускай мовах (выданняў 1993 года), 8 карт і 5 контурных карт. Таксама ў 1993 годзе К. А. Рэвяка апублікаваў вучэбны дапаможнік для студэнтаў / для вну «Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма» (А. І. Малюгін пісаў, што К. А. Равяка не змог завяршыць працу над падручнікам па гісторыі Старажытнага Рыма па прычыне цяжкай хваробы), у 1999 годзе — «Антычнасць на Беларусі» (абедзве кнігі — на беларускай мове), у 2001 годзе — «Заходнееўрапейская культура: антычнасць і Сярэднявечча» (у сааўтарстве).
Доўгія гады К. А. Равяка кіраваў працай студэнцкага навуковага гуртка «Антычнасць і сучаснасць». Многія былыя чальцы гуртка ўжо маюць вучоныя ступені і займаюцца працай з будучымі гісторыкамі. Гурток працягнуў працу з назвай «Scriptorium»«Scriptorium» , з’яўляецца самым старым на факультэце і ў 2014 годзе адзначыў паўвекавы юбілей.
У апошнія гады жыцця Казімір Равяка апублікаваў дзве манаграфіі: 1) «Войны Рыма з Карфагенам: асноўныя тэндэнцыі і напрамкі гістарыяграфіі» (2000) і «Антычная спадчына на Беларусі» (1998).
У цэлым жа Казімір Равяка напісаў 3 манаграфіі і каля 100 артыкулаў і тэзісаў выступленняў на навуковых канферэнцыях. І да, і пасля распаду Савецкага Саюза К. А. Равяка прынімаў актыўны ўдзел у працы навуковых канферэнцый у Мінску, Маскве, Вільні, Львове, Ерэване і многіх іншых гарадах, быў у навуковых камандзіроўках і ў краінах сацыялістычнага блока (Чэхаславакіі, Польшчы, ГДР).
У 1997 годзе К. А. Рэвяку было прысуджана вучонае званне прафесара. 25 лютага 2001 года Казімір Адамавіч выступіў з абаронай доктарскай дысертацыі на тэму «Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне». Быў адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1978, 1987), Ганаровымі граматамі БДУ (1980, 2001), Ганаровай граматай БДУ да 50-годдзя гістарычнага факультэта (1984) і іншымі ўзнагародамі.
Працы
Дысертацыі
Манаграфіі, навуковыя зборнікі і артыкулы
Публікацыі крыніц і даследваній
Вучэбныя дапаможнікі, навукова-папулярная і даведкавая літаратура Западноевропейская культура: Античность и средневековье: Пособие для студентов специальности Г.05.01.00 «История» / И. О. Евтухов, М. С. Корзун, К. А. Ревяко, В. А. Федосик. — Мн. : БГУ, 2001. — 170, с. — ISBN 985-445-574-2. Равяка, К. А. Антычнасць на Беларусі: Вучэб. дапам. / К. А. Равяка. — Мн. : БДУ, 1999. — 80, с. — ISBN 985-445-212-3. Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма: Дапам. для ВНУ / І. А. Лісавы, К. А. Равяка. — Мн. : Універсітэцкае, 1993. — 62 с. — ISBN 5-7855-0729-3. История древнего мира: Учеб. пособие для 5-го кл. / Г. И. Довгяло, М. С. Корзун, К. А. Ревяко. — [4 издания на русском языке и 2 издания на белорусском языке]. История цивилизаций древнего мира: учебное пособие для 5-го класса / Г. И. Довгяло, М. С. Корзун, К. А. Ревяко. — [По одному изданию на русском и белорусском языках]. Женщины-легенды / Г. И. Довгяло, Н. А. Гусакова, М. М. Казаков, А. А. Прохоров, К. А. Ревяко, Е. Д. Смирнова, Л. П. Сушкевич, Н. С. Талашова, Ю. Н. Тимохович, В. А. Федосик, О. И. Ханкевич, В. Ф. Шалькевич, Г. И. Шевченко, А. С. Шофман. — Минск : Беларусь, 1993. — 333, с. — ISBN 5-338-00937-4. Сладость мудрых речей: Сборник афоризмов и поучительных историй / Составители: И. А. Лисовый, К. А. Ревяко, Г. И. Шевченко. — Минск : Беларусь, 1993. — 286, с. — ISBN 5-338-00906-4. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древних Греции и Рима: 1-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко; предисл. Г. И. Шевченко. — Мн. : Беларусь, 1996. — 253 с. — ISBN 985-01-0017-6. 2-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко; предисл. Г. И. Шевченко. — Мн. : Беларусь, 1997. — 253 с. — ISBN 985-01-0200-4. 3-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко. — Мн. : Беларусь, 2001. — 253 с. — ISBN 985-01-0366-3.
Артыкулы Аляксандр Македонскі // Гісторыя: праблемы выкладання. — 04/2006. Пра ўдачу і доблесць Аляксандра Македонскага ў працах антычных аўтараў // Беларускі гістарычны часопіс. — 01/2004.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі культуры Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Антыказнаўцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне