Бары́с Мікала́евіч Жуко́віч (, , Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , , РСФСР, СССР) — расійскі архівіст, гісторык-археолаг.

Біяграфія Сын протаіерэя Мікалая Жуковіча, брат гісторыка Платона Жуковіча. Навучаўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1895—1899), вольным слухачом наведваў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1899—1901) і Санкт-Пецярбургскі археалагічны інстытут.

З 4 красавіка 1905 працаваў у канцылярыі обер-пракурора Свяшчэннага Сінода, камісіі па разборы і парадкаванні спраў, якія захоўваліся ў архіве Сіноду. З 1906 — выкладчык гісторыі ў Васілевостраўскай гімназіі Ведамства ўстаноў імператрысі Марыі, з 3 лістапада 1908 — памочнік архіварыя архіву і бібліятэкі Свяшчэннага Сінода. У 1920-я — член камісіі па апісанні спраў і дакументаў 2 Аддзялення IV секцыі Адзінага дзяржаўнага архіўнага фонду ў Петраградзе (пасля Ленінград).

Арыштаваны 22 снежня 1933 года ў Ленінградзе па справе «яўлогіеўцаў», 25 лютага 1934 прыгавораны да зняволення ў папраўчым лагеры. 19 сакавіка 1938 года ізноў арыштаваны, 11 чэрвеня прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе 28 чэрвеня 1938 года.

Творчасць Склаў апісанні II (часткова) і III (цалкам) тамоў «Апісання архіву заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў». III том друкаваўся па меры падрыхтоўкі з 1905, аднак выданне было спыненае пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года. Далейшы лёс «Апісання» невядомы, і за савецкім часам разбор архіву давядзецца праводзіць наноў.

Браў удзел у складанні біяграфіяў некаторых заходнерускіх духоўных асоб для «Рускага біяграфічнага слоўніку». Аўтар «Паведамлення пра архіў заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (Петраград, 1915).

Літаратура

Спасылкі Архіў Аляксандра-Неўскай Лаўры і працы па яго апісанні

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанах Катэгорыя:Архівісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў РСФСР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу