Ежы Жулаўскі (;  — ) — польскі пісьменнік, паэт і драматург, адзін з заснавальнікаў польскай навукова-фантастычнай літаратуры.

Біяграфія Ежы Жулаўскі нарадзіўся ў Польшчы ў мястэчку Ліповец каля Жэшава. У дзяцінстве жыў у горадзе Ліманова, пачаў вучыцца ў гімназіі ў горадзе Бохня, скончыў вучобу ў гімназіі ў Кракаве.

У 1892 годзе паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Цюрыха, а з 1895 па 1898 вучыўся на кафедры філасофіі ў Берне. Па заканчэнні навучання яму была прысвоена ступень доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у школах Малапольскага ваяводства і Кракава. З 1910 шмат падарожнічаў, пакуль не пасяліўся ў Закапанэ. Там ён стаў добраахвотнікам у выратавальнай службе Татраў. З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў рэдактарам часопіса «Да зброі». Памёр у шпіталі ў Дэмбіцы ад брушнога тыфу.

Драматургія Дыктатар (1903) Міртавы вянок (1903) Эрос і Псіха (Эрат і Псіхея) (1904) Ijola (1905) Gra.Tryptyk sceniczny (1906) Donna Aluica (1906) Кошт слёз (1909) Канец месяца (1911) Горад Сонца (1911)

Беларускія пераклады Драму Жулаўскага «Эрос і Псіха» () пераклаў на беларускую мову Янка КупалаЯнка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003.

Спасылкі Біяграфія Жулаўскага (Kultura polska) Біяграфія Жулаўскага (Wirtualna Biblioteka Literatury Polskiej)

Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Памерлі ад брушнога тыфу Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Дактары філасофіі