Міхаі́л Васі́левіч Хаці́мскі (, мястэчка Шарашова, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі — 1986, Масква, РСФСР, СССР) — палкоўнік, удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі і Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Міхаіл Хацімскі нарадзіўся 14 лютага 1903 года ў пасёлку Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь) у сям'і рабочага. Расеец. Скончыў 3 класы горнай вучылішча ў Пружанах. З 1914 года жыў у Маскве. Працаваў слесарам на Беларускай чыгунцы ў Маскве.
Удзел у грамадзянскай вайне У 1921 годзе Міхаіл Хацімскі быў прызваны ў шэрагі Чырвонай арміі і пасля праходжання навучання быў накіраваны на фронт Грамадзянскай вайны. Удзельнічаў у ліквідацыі бандаў атамана Сапажкова на Тамбоўшчыне. Пасля быў перабазіраваны ў Забайкалле, дзе ўдзельнічаў у знішчэнні банды атамана Сямёнава. Пазней нёс службу на мяжы на Паўночным Каўказе.
Міжваенны час У 1925 годзе ўступіў у ВКП(б). У гэтым самым года скончыў Аб'яднаную ваенную школу імя УЦВК. Пасля школы за добрую вучобу быў ганараваны накіраваннем у воінскую часць, размешчаную ў Маскве.
У 1932 годзе скончыў бронетанкавыя курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС), у 1937 — Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. Пасля камандаваў вучэбным батальёнам у акадэміі.
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне У ліпені 1942 года быў адпраўлены з акадэміі на фронт намеснікам камандзіра 111-й танкавай брыгады 25-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. З 18 верасня 1942 года камандзір 111-й танкавай брыгады пасля гібелі камандзіра брыгады генерал-маёра Фёдара Караля. У складзе брыгады прыняў удзел у баях за Варонеж, у тым ліку за Чыжоўскі плацдарм.
Да сярэдзіны верасня 111-я танкавая брыгада ў складзе 25-га танкавага корпуса перабазавалася на поўдзень і ўвайшла ў склад 1-й гвардзейскай арміі Паўднёва-Заходняга фронту. У складзе гэтай арміі брыгада Хацімскага вяла баі ў Растоўскай вобласці, вызваляла станіцы Манастыршчыну, Мяшкоўскую, вяла баі за Марозаўск. 17 студзеня 1943 года пасля вызвалення горада Белая Калітва брыгада была накіравана ў резэрв на папаўненне.
У маі 1943 года падпалкоўнік Хацімскі прызначаны ў штаб 29-га танкавага корпуса Стэпавага фронту. У складзе штабу корпусу ўдзельнічаў у бітве на Курскай дузе, баях на тэрыторыі Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцей.
29 верасня 1943 палкоўнік Хацімскі быў прызначаны камандзірам 25-й танкавай брыгады 29-га танкавага корпуса Стэпавага, а пасля 2-га Украінскага фронту. Брыгада Хацімскага, здзейсніўшы пераправу ў раёне Верхнедняпроўска, разам з пяхотнымі падраздзяленнямі прарвалі абарону ворага і 19 кастрычніка вызвалілі горада і важны чыгуначны вузел Пяціхаткі.
27 кастрычніка Міхаіл Хацімскі прызначаны камандзірам 16-й механізаванай брыгады 7-га механізаванага корпуса. яго брыгада ўдзельнічала ў баях на падыходах да Кіраваграда. 8 студзеня 1944 года Кіраваград быў узяты.
Танкісты Хацімскага змагаліся на паўднёва-заходнім участку знешняго фронту Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі і ўдзельнічалі ў знішчэнні нацысцкай групоўкі.
22 сакавіка 1944 года брыгада пад камандаваннем Міхаіла Хацімскага штурмам узяла горада Першамайск Мікалаеўскай вобласці і фарсіравала реку Паўднёвы Буг. За адзнаку пры вызваленні Першамайску палкоўнік Хацімскі быў узнагароджаны ордэнам Суворава 2-й ступені.
У жніўні 1944 ў часе Яска-Кішынёўскай аперацыі брыгада Хацімскага прарвалася да горада Ляова, дзе на рацэ Прут злучылася з часцямі 2-га Украінскага фронту, скончыўшы акружэнне Кішынёўскай групоўкі ворага. За ўмелае кіраўніцтва камбрыг быў ганараваны ордэнам Чырвонага Сцяга.
28 верасня 1944 года прызначаны камандзірам 50-й танкавай брыгады. 23 лістапада прызначаны камандзірам 37-й механізаванай брыгады 1-га механізаванага корпуса 2-й гвардзейскай танкавай арміі. У складзе гэтай брыгады прымаў удзел у Вісла-Одэрскай, Памеранскай і Берлінскай аперацыях, у тым ліку ў баях за Чэрнікаў, на Зеелаўскіх вышынях, за Берлін.
У Заходнім Берліне Міхаіл Хацімскі быў узнагароджаны амерыканскім ваенным ордэнам. Паводле пагаднення дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі ўдзельнічаў у перадачы вызваленай часткі Берліну амерыканскім войскам.
Пасля вайны Пасля вайны працягваў службу. У 1952 годзе звольнены ў запас у званні палкоўніка. Жыў і працаваў у Маскве.
Памёр у 1986 годзе. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5771). Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года. Ордэн Чырвонай Зоркі (4 лютага 1943). Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (23 сакавіка 1943). Ордэн Суворава 2-й ступені (24 красавіка 1944). Ордэн Чырвонага Сцяга (16 верасня 1944). Ордэн Чырвонага Сцяга (3 лістапада 1944). Ордэн Леніна (6 лістапада 1945). Ордэн Чырвонага Сцяга (15 лістапада 1950). Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (6 красавіка 1985). Амерыканскі ордэн «Легіён Пашаны» афіцэрскай ступені. Медалі
Памяць Ганаровы грамадзянін горада Пружаны Брэсцкай вобласці (Беларусь), яго імя носіць адна з вуліц горада. На доме ў муніцыпальнай акрузе Ляфортава ў Маскве, дзе жыў пасля вайны Міхаіл Хацімскі, усталяваная мемарыяльная дошка. Ягоным імем названае судна Міністэрства рачнога флоту — буксір-талкач Чарнігаўскага рачнога порту «Герой Хацімскі».
Літаратура
Спасылкі Міхаіл Хацімскі на старонцы «Героі краіны»
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках Катэгорыя:Палкоўнікі СССР