International Championship 2013 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 кастрычніка па 3 лістапада 2013 года ва Усходнім музычным парку Чэнду, у Чэнду, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам International Championship, які быў заснаваны ў 2012 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £625,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Фінал паміж Дзінам Цзюньхуэем з Кітая і Маркам Фу з Ганконга стаў трэцім запар цалкам азіяцкім фіналам рэйтынгавага турніру, пасля Шанхай Мастэрс, дзе Дзін гуляў у фінале з кітайцам Сяа Гадунам, і адкрытага чэмпіянату Індыі, у фінале якога праціўнікам Дзіна быў Адыт'я Мехта з Індыі.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да перамогі Шэйна Кэсла ў кваліфікацыі (6:0), свайго суайчынніка Цаа Юйпэна (6:5), Джэймса Уатану (6:3), Мэцью Стывенса (6:1), Пітэра Эбдана ў чвэрцьфінале (6:3), Грэма Дота ў паўфінальным матчы (9:7) і Марку Фу ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Дзін выйграў свой чатырнаццаты прафесійны і дзявяты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэці турнір рэйтынгавага ўзроўню запар, стаўшы першым снукерыстам, які дасягнуў гэтага выніку з 1993 года, калі тры рэйтынгавыя перамогі запар святкаваў Стывен Хендры. Апроч таго, перамога на International Championship паспрыяла ўздыму снукерыста з Кітая ў рэйтынгу з чацвёртай на трэцюю пазіцыю, на якую 26-гадовы гулец падняўся ўпершыню ў сваёй прафесійнай кар'еры.

Турнір

International Championship 2013 года стаў другім розыгрышам турніру International Championship, які быў заснаваны ў 2012 гозе, калі праходзіў у міжнародным тэнісным цэнтры Січуаня, у Чэнду, Кітай. У 2013 годзе арэна спаборніцтва была перанесена ва Усходні музычны парк Чэнду.

International Championship 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы асноўнай стадыі турніру (65 двубояў) гуляліся на арэне ва Усходнім музычным парку Чэнду, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за месяц да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £625,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, застаўся на тым жа ўзроўні, што і год таму — £125,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£125,000Фіналіст£65,000Паўфіналісты£30,000Чвэрцьфіналісты£17,5001/8 фіналу£12,0001/16 фіналу£7,0001/32 фіналу£3,000Вышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£1,000 Агульны прызавы фонд £625,000

Рэйтынгавыя ачкі

International Championship 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і другі па значнасці рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

ДасягненнеАчкіПераможца8,000Фіналіст6,400Паўфіналісты5,120Чвэрцьфіналісты4,0001/8 фіналу3,0401/16 фіналу2,2401/32 фіналу1,4401/64 фіналу (квал.)640

Фармат турніру

На International Championship 2013 прыняло ўдзел 132 гульцы, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 11 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 1 і 2 кастрычніка 2013 года (амаль за месяц да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшлі 64 гульцы (у адрозненне ад розыгрышу 2012 года, калі ў асноўнай стадыі гуляла ўсяго 40 снукерыстаў). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу International Championship. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу васьмі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а паўфінальныя двубоі гуляліся па аднаму ў дзень) ва Усходнім музычным цэнтры Чэнду.

Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 1—2 кастрычніка 11 6 Уайлдкард раўнд 27 кастрычніка 11 6 1/32 фіналу 27—28 кастрычніка 11 6 1/16 фіналу 29 кастрычніка 11 6 1/8 фіналу 30 кастрычніка 11 6 1/4 фіналу 31 кастрычніка 11 6 1/2 фіналу 1—2 лістапада 17 9 Фінал 3 лістапада 19 10

Кваліфікацыя

Пасеў гульцоў на International Championship 2013 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 23 верасня 2013 года (пасля Шанхай Мастэрс 2013). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Джад Трамп, а другі — чэмпіён свету Роні О'Саліван.

Кваліфікацыйныя матчы

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Джад Трамп (1) 6-4 Цаа Сіньлун (115) Ніл Робертсан (3) 6-2 Лі Хан (94) 6-0 Дарэн Кук Юй Дэлу (47) 5-6 Алекс Дэйвіс (96) Майк Дан (62) 6-3 Джэрард Грын (55) 5-6 Цепчая Ун-Нух (68) Раян Дэй (26) 6-3 Крыс Уэйкелін (107) Маркус Кэмбэл (31) 4-6 Чжан Аньда (78) Бэн Вуластан (32) 6-1 Лі Спік Пітэр Эбдан (29) 6-2 6-2 Дэвід Грэйс (83) Джэк Лісоўскі (36) 6-2 Віні Калабрэзэ (103) Род Лоўлер (57) 6-4 Ян Бэрнс (65) Марк Джойс (42) 6-2 Эндру Норман (99) Рыкі Уолдэн (9) 2-6 Адыт'я Мехта (71) Алістэр Картэр (16) 6-2 Бары Пінчэс (66) Марк Ален (13) 6-2 Чэнь Чжэ (77) Джон Хігінс (10) 6-5 Джон Эстлі (93) Цянь Пэнфэй (64) 6-0 4-6 Джо Свэйл (95) Дэйв Харальд (53) 6-5 Сэм Бэйрд (75) Роры Мак-Лаўд (43) 6-3 Дэрыл Хіл Дамінік Дэйл (24) 3-6 Панкай Адвані (69) Мэцью Стывенс (17) 6-4 Мічэл Трэвіс Джо Пэры (20) 6-1 Тоні Драга (80) Том Форд (23) 2-6 Гэры Уілсан (92) Джэймі Джонс (37) 6-4 Эндру Пэджэт (97) Джэймс Уотана (63) 6-2 Джэймі О'Ніл (88) Дэвід Гілберт (34) 6-2 Шон О'Саліван (87) Цаа Юйпэн (58) 6-4 Джэймс Кэхіл (111) Шон Мёрфі (5) 6-0 Крыстафер Кіган Дзін Цзюньхуэй (8) 6-0 Шэйн Кэсл Бары Хокінс (7) 6-1 Рыс Кларк Стывен Магуайр (6) 6-1 Дэвід Морыс (89) Джымі Уайт (56) 6-3 Ліам Хайфілд (67) Джэймі Коўп (40) 1-6 Кірэн Уілсан (90) Стыў Дэвіс (49) 6-2 Алан Тэйлар (110) Майкл Уайт (33) 6-4 Алекс Борг (116) Майкл Холт (22) 1-6 Крэйг Стэдмэн (81) Грэм Дот (18) 6-1 Эліят Слесар (106) Сяа Гадун (28) 6-1 Джэк Джонс (114) Марк Уільямс (19) 6-1 Ахмед Саіф (119) 6-4 Дэніэл Уэлс (82) Энтані Хэмілтан (38) 3-6 Пол Дэвісан (76) Адам Дафі (60) 6-5 Майкл Уослі (72) Курт Мэфлін (59) 6-4 Лука Брэсэль (70) Марка Фу (12) 6-1 Робі Уільямс (73) Роберт Мілкінс (14) 6-2 Напон Саенхам (105) Сцюарт Бінэм (11) 6-2 Марк Дэвіс (15) 6-3 Лі Пэйдж (108) Лю Чуан (51) 2-6 Робін Хал (118) Найджэл Бонд (48) 3-6 Олівер Браўн Мэцью Сэлт (52) 6-0 Крыс Норбэры (109) Джымі Робертсан (46) 4-6 Майкл Лэслі (91) Мартын Гоўлд (21) 6-1 Кен Доэрці (30) 3-6 Сцюарт Кэрынгтан (102) Марк Кінг (27) 6-3 Лю Хаацян (104) Эндру Хігінсан (25) 1-6 Лі Янь (85) Пітэр Лайнс (54) 6-2 Хамад Міа (100) Лян Вэньбо (35) 6-2 Раян Кларк (112) Джэймі Бёрнэт (41) 6-2 Махамед Хайры (98) Энтані Мак-Гіл (50) 6-2 Рос М'юр (101) Марк Сэлбі (4) 6-1 Мартын О'Донэл (84) Роні О'Саліван (2) 6-1 Джоэль Уолкер (86)

Соценныя серыі

У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 34 соценныя серыі. Ніл Робертсан аформіў 4 сэнчуры ў 8-мі згуляных фрэймах. Гэры Уілсан і Стывен Магуайр зрабілі па два соценныя падыходы. Найвышэйшы брэйк раўнда аформіў Джэрард Грын у матчы супраць Цепчаі Ун-Нуха — 142 ачкі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Джэрард Грын 1 142 Ніл Робертсан 4 140, 136, 107, 105 Сэм Бэйрд 1 132 Марк Ален 1 130 Сцюарт Кэрынгтан 1 129 Раян Кларк 1 124 Гэры Уілсан 2 123, 103 Робі Уільямс 1 121 Крыс Уэйкелін 1 119 Панкай Адвані 1 118 Раян Дэй 1 115 Дэвід Гілберт 1 109 Майкл Лэслі 1 108 Майкл Уослі 1 107 Джон Эстлі 1 107 Стывен Магуайр 2 106, 103 Сцюарт Бінэм 1 106 Лян Вэньбо 1 106 Джо Пэры 1 103 Алекс Борг 1 103 Фергал О'Браен 1 102 Пітэр Эбдан 1 102 Курт Мэфлін 1 102 Шон О'Саліван 1 101 Джо Свэйл 1 101 Шон Мёрфі 1 101 Род Лоўлер 1 100 Дэніэл Уэлс 1 100 Олівер Браўн 1 100Увогуле 34 Найвышэйшы брэйк: 142 (Джэрард Грын)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі International Championship 2013 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія перамаглі ў матчах кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўайлдкард.

З усіх 68 удзельнікаў 28 снукерыстаў гулялі на International Championship у другі раз.

Аматар Олівер Браўн, які перайграў Найджэла Бонда ў кваліфікацыі (6:3), упершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. Апроч таго, на International Championship 2013 было яшчэ чацвёра кітайскія аматары, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжоу Юэлун і Чжаа Сіньтун, якія ўжо атрымлівалі такі ж прывілей у 2012 годзе, а таксама навічкі турніру Юань Сыцзюнь і Лінь Шуай.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з першым розыгрышам выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2013 годзе на International Championship удзельнічала 40 дэбютантаў: Бары Хокінс (7), Джо Пэры (20), Марк Кінг (27), Сяа Гадун (28), Бэн Вуластан (32), Дэвід Гілберт (34), Лян Вэньбо (35), Джэк Лісоўскі (36), Джэймі Джонс (37), Марк Джойс (42), Роры Мак-Лаўд (43), Альфрэд Бёрдэн (44), Алан Мак-Манус (45), Стыў Дэвіс (49), Энтані Мак-Гіл (50), Мэцью Сэлт (52), Дэйв Харальд (53), Пітэр Лайнс (54), Джымі Уайт (56), Род Лоўлер (57), Курт Мэфлін (59), Адам Дафі (60), Майк Дан (62), Джэймс Уотана (63), Цянь Пэнфэй (64), Цепчая Ун-Нух (68), Пол Дэвісан (76), Чжан Аньда (78), Крэйг Стэдмэн (81), Лі Янь (85), Кірэн Уілсан (90), Майкл Лэслі (91), Гэры Уілсан (92), Джо Свэйл (95), Алекс Дэйвіс (96), Сцюарт Кэрынгтан (102), Робін Хал (118), Олівер Браўн, Юань Сыцзюнь і Лінь Шуай.

Пераможцам адзінага да гэтага розыгрышу International Championship з'яўляўся Джад Трамп.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі International Championship 2013 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Дэйву Харальду — 46.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах International Championship.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру