Франц Ксавер фон Баадэр (; , Мюнхен — , там жа) — нямецкі філосаф і тэолаг, прадстаўнік філасофскага рамантызму.

Біяграфія З 1826 прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта. Развіў характэрныя для рамантызму ўяўленні пра свет і грамадства як раздзеленай арганічнай цэласнасці. Крытыкуючы дуалізм І. Канта, імкнуўся пераадолець раскол паміж ведамі і верай, які ідзе ад Дэкарта, шляхам абгрунтавання канцэпцыі інтуітыўнага пазнання рэчаў.

Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Багасловы Германіі Катэгорыя:Рамантызм