Гельфанд — прозвішча яўрэйскага паходжання.

Вядомыя носьбіты Арон Вульфавіч Гельфанд (1903—1942) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1935), дацэнт (1936). Барыс Абрамавіч Гельфанд (нар. 1968) — беларускі і ізраільскі шахматыст. Ізраіль Майсеевіч Гельфанд (1913—2009) — савецкі і амерыканскі матэматык. Леанід Бенецыянавіч Гельфанд (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Уладзімір Натанавіч Гельфанд (1923—1983) — савецкі вайсковец, удзельнік Другой сусветнай вайны, аўтар вядомых франтавых дзённікаў.