Баграшкёль, Баграшкуль — возера ва Усходнім Цянь-Шані, за 57 км на паўночны ўсход ад горада Корла, у Сіньцзяне ў Кітаі.

Размешчана ў Карашарскай катлавіне, на вышыні 1030 м. Плошча 1646Залатыя чаротавыя затокі км², глыбіня да 16 м. Берагі пераважна нізкія, месцамі занятыя саланчакамі і пясчанымі масівамі, возера з усіх бакоў акружана чаротавымі затокамі. З яго бярэ пачатак рака Канчадар’я. Прэснае, багатае рыбай. Пакрываецца лёдам у перыяд са снежня па сакавік.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Кітая