Ларан дэ Гувіён Сен-Сір (;  — ) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал Францыі.

Паступіў на службу падчас рэвалюцыі, у 1794 годзе меў ужо званне дывізіённага генерала; актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных войнах. У 1804 годзе прызначаны французскім паслом пры мадрыдскім двары.

У 1808 годзе, падчас вайны на Пірэнейскім паўвостраве, камандаваў корпусам, але за нерашучасць пры аблозе Жыроны быў пазбаўлены камандавання.

У рускай кампаніі 1812 года Сен-Сір камандаваў 6-м корпусам (баварскія войскі) і за дзеянні супраць Вітгенштэйна ўзведзены ў чын маршала. У 1813 годзе ён сфарміраваў 14-ы корпус, з якім пакінуты быў у Дрэздэне, калі сам Напалеон з галоўнай арміяй адступіў ад Эльбы. Даведаўшыся пра зыход бітвы пад Лейпцыгам, Сен-Сір спрабаваў злучыцца з войскамі Даву, якія займалі Гамбург, але гэта спроба не ўдалася, і ён вымушаны быў здацца генералу Булатаву.

З 1817 па 1819 год быў ваенным міністрам Францыі. Ён быў добра адукаваны і меў незвычайныя стратэгічныя здольнасці.

Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Сачыненні «Mémoires sur les campagnes des armées du Rhin et Moselle» (1829) «Mémoires pour servir à l’histoire militaire sous le Directoire, le Consulat et l’Empire» (1829—1831) «Matériaux pour servir a l’histoire de la guerre d’Espagne» (1821).

Літаратура

Катэгорыя:Паслы Францыі ў Іспаніі Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі Катэгорыя:Марскія міністры Францыі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай (Парыж) Катэгорыя:Маршалы Напалеона I