Насельніцтва Беларусі — агульнасць людзей, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі БеларусьНаселение Беларуси.
Апошні перапіс насельніцтва Беларусі быў праведзены ў 2019 годзе.
Колькасць
На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 9 109 280 чалавек (паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта)Население Беларуси за год уменьшилось, но в Минске — прирост. На 1 студзеня 2026 года — 9 056 080 чалавек.
Нацыянальны склад Паводле перапісу насельніцтва 2019 годаНациональный состав населения Республики Беларусь, 2020: беларусы — 84,9 % рускія — 7,5 % палякі — 3,1 % украінцы — 1,7 % +Найбуйнейшыя народы Беларусі паводле перапісу 2019 года па раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання Беларусы Рускія Палякі Украінцы
Размяшчэнне Па рэгіёнах Рэспублікі Беларусь насельніцтва размеркавана наступным чынам (на 1 студзеня 2025 года): Мінск — 1 996 730 чалавек Брэсцкая вобласць — 1 299 912 чалавек Віцебская вобласць — 1 072 063 чалавек Гомельская вобласць — 1 327 973 чалавек Гродзенская вобласць — 984 880 чалавек Магілёўская вобласць — 971 365 чалавек Мінская вобласць — 1 456 357 чалавек
Нарадзілася/Памёрла
Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзіліся 117 779 дзяцей, то ў 2024 толькі 58 938 — нараджальнасць у краіне за восем гадоў скарацілася амаль удвая. Такое падзенне сведчыць пра пра сур’ёзны дэмаграфічны крызіс.
Статыстыка па смяротнасці з 2020 па 2023 гады не публікавалася. У 2024 годзе памерлі 115 124 беларусаў (з іх найбольшая колькасць у Мінскай вобласці — 19 190 чалавек)Белстат впервые за пять лет показал данные по смертности в Беларуси.
Самагубствы У Беларусі за першыя шэсць месяцаў 2024 года зарэгістравана 596 суіцыдаў — гэта значыць 6,5 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У пачатку 2000-х гадоў гэты паказчык складаў больш за 20 на 100 тысяч.
Устойлівая тэндэнцыя апошніх 20 гадоў дазволіла Беларусі перайсці з катэгорыі краін з сярэдневысокім паказчыкам у катэгорыю з сярэдненізкім і нізкім паказчыкам. У той жа час часцей сталі здзяйсняць самагубствы беларускія дзеці і падлеткі — паказчык у першай палове 2024 года павялічыўся на 40 %.
Найбольшы ўзровень суіцыдаў сярод насельніцтва зарэгістраваны ў Мінску, найменшы — у Мінскай вобласціПочему в Беларуси участились подростковые самоубийства?.
Шлюбнасць Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістраванаНациональный статистический комитет опубликовал информацию о браках и разводах в Беларуси в 2024 году: шлюбаў — 46 242 разводаў — 34 866
Сярэдні ўзрост тых, хто ўпершыню ўзяў шлюб: у жанчын — 26,7 года, у мужчын — 28,9 года. Больш за ўсё разводаў прыходзілася на перыяды сумеснага жыцця ад 1 да 4 гадоў і ад 5 да 9 гадоў.
Міграцыя
Эміграцыя з Беларусі
Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, у 2021—2022 гадах больш за 200 тысяч грамадзян пакінулі БеларусьВ министерстве заявили, что республика всегда открыта для возвращения уехавших граждан.
Іміграцыя ў Беларусь
Станам на 31 снежня 2023 на ўліку ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў было больш за 217 тысяч замежнікаў, у тым лікуМиграционная ситуация в Республике Беларусь за 2023 год: маюць дазвол на часовае пражыванне — больш за 48 тысяч; пастаянна пражываюць у Беларусі — больш за 168 тыс.
Больш за 2,5 тысячы замежнікаў атрымалі беларускае грамадзянства ў 2024 годзеБолее 2,5 тыс. иностранцев получили белорусский паспорт в 2024 году.
Узрост
На 1 студзеня 2024 года сярэдні ўзрост беларусаў складае 41,5 года, прычымНаселение Республики Беларусь на 1 января 2024 года : сярэдні ўзрост мужчын – 38,7 года сярэдні ўзрост жанчын – 43,9 года
Колькасць насельніцтва па асноўных узроставых групах: маладзей працаздольнага ўзросту – 1 600 236 чалавек працаздольнага ўзросту – 5 353 585 чалавек старэй працаздольнага ўзросту – 2 202 157 чалавек
Таксама ў 2024 годзе ў краіне пражывала звыш 600 чалавек, чый узрост перавысіў больш за 100 гадоўТри жителя Беларуси достигли возраста 110 лет.
Урбанізацыя
На 1 студзеня 2025 года 79 % насельніцтва — гарадскія жыхары, а 21 % — сельскія. Доля гараджан расце, але гэта не значыць, што гарады дадаюць у людзях — яны проста губляюць іх павольней, чым вёскі. На працягу 2024 года колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася на 15,6 тыс. чалавек (-0,2 %), тады як сельскага — адразу на 31,1 тыс. (-1,59 %)Городская страна — не значит растущаяДемография-2024: в каких районах и городах сократилось население, а в каких — вырослоЧисленность населения на 1 января 2024 г..
Мова
+ Родная мова і мова хатніх зносін паводле перапісаў насельніцтваСовременная языковая ситуация в Белоруссии и её динамика в постсоветский периодГод перапісу родная мова мова хатніх зносін беларуская руская беларуская руская 1989 65,6 31,9 — — 1999 73,7 21,9 36,7 62,8 2009 53,2 41,5 23,4 70,2 2019 54,1 42,3 26,0 71,4
Пол Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў.
Дынаміка З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя). За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.
За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі.
+ Колькасць насельніцтва на Беларусі па гадах Час падліку Колькасць насельніцтва, тыс. Прырост/змяншэнне, тыс. (за папярэдні год) Гарадское (%) XIV стагоддзе ≈1 000 С. 90 — — 1650 2 900Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — : Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19 — — 1667 ≈1 400Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў. — — 1700 2 200Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721). — — 1717 1 500Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) склалі 700 тысяч чалавек. — — 1772 2 900 — — 1811 3 800У сучасных межах. Паводле рэвізій Расійскай імперыі. — — 1863 4 200 — — 1897 6 673 С. 92 — 13,5 1913 6 899,1 — 14,3 1914 7 500У сучасных межах. — — 1917 6 900 — — 1921 6 700 — — 1926 4 986,0У межах да 17 верасня 1939 года — 17,0 1939 8 912,2/≈11 000У межах 1939 года. — 20,8/— 1940 9 046,1У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек. +133,9 21,3 1 студзеня 1941 10 454,9У межах 1941 года. — — 1941 9 092,0 +45,9 21,7 22 чэрвеня 1941 9 200/10 528 — — 1945 ≈7 700Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе. — 22,2 1950 7 709,0 — 21,0 1951 7 781,1 +72,1 22,2 1952 7 748,7 +32,4 23,6 1953 7 693,4 +55,3 24,7 1954 7 685,6 −7,8 25,9 1955 7 757,2 +71,6 26,6 1956 7 850,2 +93 27,0 1957 7 910,0 +59,8 27,8 1958 7 961,6 +51,6 29,0 1959 8 055,7 +94,1 30,8 1960 8 147,4 +91,7 32,0 1961 8 233,3 +85,9 33,3 1962 8 335,2 +101,9 34,4 1963 8 435,4 +100,2 35,4 1964 8 479,8 +44,4 36,5 1965 8 557,9 +78,1 37,5 1966 8 655,7 +97,8 38,5 1967 8 761,8 +106,1 39,6 1968 8 838,7 +76,9 40,8 1969 8 915,0 +76,3 42,1 1970 8 992,2 +77,2 43,3 1971 9 048,7 +56,5 44,4 1972 9 118,1 +69,4 45,7 1973 9 182,4 +64,3 47,1 1974 9 251,4 +69 48,5 1975 9 317,2 +65,8 49,9 1976 9 360,5 +43,3 51,2У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50 %. 1977 9 406,2 +45,7 52,4 1978 9 463,5 +57,3 53,6 1979 9 532,5 +69 54,9 1980 9 591,8 +59,3 55,9 1981 9 662,9 +71,1 57,0 1982 9 736,1 +73,2 58,0 1983 9 800,6 +64,5 59,1 1984 9 869,4 +68,8 60,2 1985 9 929,0 +59,6 61,2 1986 9 986,4 +57,4 62,2 1987 10 042,8У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек. +56,4 63,2 1988 10 089,7 +46,9 64,3 1989 10 151,8 +62,1 65,4 1990 10 188,9 +37,1 66,1 1991 10 189,8 +0,9 66,8 1992 10 198,3 +8,5 67,2 1993 10 234,6 +36,3 67,4 1994 10 243,5У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю. +8,9 67,6 1995 10 177,3Колькасць насельніцтва па абласцях і гораду Мінску −66,2 68,1 1996 10 141,9 −35,4 68,4 1997 10 093,0 −48,9 68,8 1998 10 045,2 −47,8 69,3 1999 10 019,5 −25,7 69,7 2000 — — — 2001 9 956,7 −62,8 70,1 2002 9 900,4 −56,3 70,5 2003 9 830,7 −69,7 70,9 2004 9 762,8 −67,9 71,3 2005 9 697,5 −65,3 71,8 2006 9 630,4 −67,1 72,2 2007 9 579,5 −50,9 72,7 2008 9 542,4 −37,1 73,2 2009 9 513,6 −28,8 73,9 2010 9 500,0 −13,6 74,5 2011 9 481,2 −18,8 75,1 2012 9 465,2 −16,0 75,8 2013 9 463,8 −1,4 76,3 2014 9 468,2 +4,4 76,8 2015 9 480,9 +12,7 77,2 2016 9 498,4 +17,5 77,6 2017 9 504,7 +6,3 77,9 2018 9 491,8blr.belta.by −12,9 78,1 2019 9 429,2 −62,6 78,4 2020 9 410,2 −19 77,6 2021 9 349,6 −60,6 77,9 2022 9 255,5 −94,1 78,1 2023 9 200,6 2024 9 156
Шчыльнасць Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).
Дадатковыя звесткі
На пачатак 2026 года ў БеларусіСколько населенных пунктов в Беларуси: 115 гарадоў 85 пасёлкаў гарадскога тыпу 22 973 сельскіх населеных пунктаў
Крыніцы
Спасылкі
Лукашэнка хоча падвоіць насельніцтва Беларусі: што з гэтага атрымаецца? Ostro.by
Катэгорыя:Дэмаграфія