«RECHA», або «Recha», або «Рэ́ха» — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2002 годзе. Грае ў жанры поп і фолк-мадэрн, актыўна ўжываючы ў сваёй творчасці і іншыя жанры. Гурт шырока вядомы сваімі вулічнымі канцэртамі і дабрачыннымі выступамі ў разнастайных установах«Рэха» — беларускамоўная поп-музыка, якой у нас мала — артыкул у газеце «Наша Ніва».
Гісторыя Гурт заснаваны ў 2002-2003 гг. Першым складам гурта (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Арына Лісецкая, Марыя Сільвановіч, Кастусь Лісецкі) Recha з’ездзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах тыпу Басовішча і Бардаўскай восені, пракацілася па Беларусі і нават патрапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся ў новым складзе (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Кастусь Лісецкі, а таксама акардыяніст Віця Паўлючэня і ўдарнік Леанід Паўлёнак). У 2011 г. на змену Мікіту да Recha далучыўся гітарыст Яўген Шурмей.
У снежні 2015 года музыкі прадстаўляюць свой першы альбом «Pierajnačyć», у які ўвайшлі песні, запісаныя ў 2010-2014 гадахЛірычна-карчомны альбом Recha (+слухаць) / Experty.by.
У 2019 годзе гурт выдаў альбом «Žyvak» з канцэртнымі нумарамі за 10 гадоў.
У 2024 годзе Андрусь Такінданг выпусціў сольны альбом «Mir i supakoj».
Дыскаграфія «Pierajnačyć» (2015) «Žyvak» (2019)
Удзел у зборніках «Песьні свабоды-3. Плошча імя Каліноўскага» (2007), трэк «Бацькаўшчына» «НезалежныЯ» (2008), трэк «Як сьпявала»
Зноскі
Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе