Мікалай Александравіч Львоў (; Дмитриева Г. М. «Документы Государственного архива Тверской области о Н. А. Львове» // «Гений вкуса: Материалы международной научно-практической конференции, посвященной творчеству Н. А. Львова» / Ред. М. В. Строганов. — Тверь: ТвГУ, 2001. — С.9, маёнтак каля Таржка, цяпер Цвярской вобласці — , Масква) — адзін з найвыдатных і рознабаковых прадстаўнікоў : архітэктар-паладыянец, графік, паэт, , музыкант.

Біяграфія Належаў да . Сын небагатага цвярскога памешчыка Аляксандра Пятровіча Львова і Праскоўі Фёдараўны, народжанай Хрыпуновай.

У 1769 Львоў паступіў у Праабражэнскі полк. Шмат займаўся самаадукацыяй. У школе Бібікава (Ізмайлаўскі полк) стварыў кружок «Чатырох разумных абшчыннікаў», куды ўвайшлі М. Восіпаў, М. і П. Ермалаевы. З канца 1770 вакол Львова склалася кола людзей, аб’яднаных агульнымі поглядамі, творчымі пошукамі, жыццёвымі пазіцыямі. Апроч шваграў Дзяржавіна і Капніста, да яго належалі І. І. Хемніцэр, Д. Р. Лявіцкі, У. Л. Баравікоўскі і Е. І. Фамін.

У 1779 г. тайна абвянчаўся з , чые родныя сёстры былі ў шлюбе з паэтамі Дзяржавіным і . У Львовых было два сыны і тры дачкі.

Львоў, адзін з самых эрудзіраваных і дасціпных людзей свайго часу, займаўся архітэктурай, археалогіяй, хіміяй, геалогіяй, механікай, збіраў народныя песні, стварыў вершаваны пераклад Анакрэонтавых песень, быў таленавітым гравёрам і малявальшчыкам. У 1783 Львоў быў выбраны ў Расійскую Акадэмію, з 1785 быў ганаровым членам Акадэміі мастацтваў.

Як архітэктар Львоў вядомы сваімі пабудовамі ў Пецярбургу і наваколлях; як аўтар сабораў — Барысаглебскага ў Таржку (1785-96) і Святога Іосіфа ў Магілёве (пабудаванага ў памяць аб сустрэчы Кацярыны II з імператарам Іосіфам II), сядзібных комплексаў у ЦвярскойСядзіба «Васілёва» на рацэ Тверцы ў трох кіламетрах на поўнач ад Таржка., Наўгародскай і Маскоўскай губернях.

У архітэктурнай творчасці быў прыхільнікам антычнай класікі і італьянскага архітэктара XVI ст. А. Паладзіа (перавёў і выдаў трактат «Чатыры кнігі Паладыевай архітэктуры»). Талент Львова-канструктара выявіўся ў пошуках новых будаўнічых матэрыялаў, распрацоўцы спосабаў землябітнага будаўніцтва, ацяплення і вентыляцыі будынкаў. Разнастайнасць інтарэсаў Львова знайшло адлюстраванне і ў тэматыцы яго кніг: ад прац пра печы і каміны і пра ўжыванне землянога вуглю да «Летапісца вялікага рускага» () і вядомага зборніка «Збор рускіх народных песень з іх галасамі» (; 1790), да якога аўтар напісаў свой трактат «Пра рускія народныя спевы» (). Вялікую цікавасць ён праяўляў да праблемы народнасці, што знайшло адлюстраванне ў яго лібрэта да камічнай оперы Е. І. Фаміна «Ямшчык на падставе» (; «Ігрышча незнарок») (1787). Львоў з’яўляўся адным з заснавальнікаў пейзажнага стылю ў рускім садаводстве.

Цудоўны малявальшчык, ён стварыў праект зоркі і знакаў ордэна Святога Уладзіміра, новых знакаў ордэна Святой Ганны. Планаваў выпусціць «Слоўнік мастакоў і мастацтваў» (), але гэта праца не была выдадзены, а рукапіс — страчаны.

Знайшоў і апублікаваў з прадмовай два летапісы Старажытнай Русі: «Летапісец рускі ад прышэсця Рурыка да скону Іаана Васільевіча» (; 1792) і «Падрабязны летапіс ад пачатку Расіі да Палтаўскай Баталіі» (; 1798—1799).

У 1795 г. Львоў апублікаваў сваю працу па ацяпленню і вентыляцыі «Руская пірастатыка, або ўжыванне выпрабаваных камінаў і печаў» (), дзе апісваюцца выпрабаваныя і некаторыя вынайдзеныя ім удасканаленні ацяпляльных прыбораў. У 1799 была апублікавана другая частка, дзе была прапанавана канструкцыя каларыфернай печы. Выданню трэцяй перашкодзіла смерць ЛьвоваАндреевский А. К. Отопление. — Минск: Выш. школа, 1982. — с. 5..

Памяць

13 чэрвеня 2004 года ў цэнтры горада Таржка быў усталяваны помнік М. А. Львову, створаны па ініцыятыве і сіламі фонду імя Львова сумесна з адміністрацыяй горада Таржка. Праект помніка выканаў архітэктар У. П. Гарадовіч, а бюст архітэктара стварыў скульптар Ю. П. Карпенка.

C 2003 года імя М. А. Львова носіць Цвярское вучылішча культурыЦвярское вучылішча культуры імя М. А. Львова .

Літаратура Будылина М. В., Брайцева О. И., Харламова А. М. Архитектор Н. А. Львов. — М.: Госстройиздат, 1961. Глумов А. Н. Н. А. Львов / Рукопись А. Н. Глумова доработана и подготовлена к печати К. П. * Макаровой и А. М. Харламовой; Послесловие А. М. Харламовой; Примечания А. Б. Никитиной.. — М.: Искусство, 1980. — 208, с. — (Жизнь в искусстве). — 50 000 экз. Бочкарёва И. А. Н. А. Львов. К 250-летию со дня рождения. — Торжок: ВИЭМ, 2001. — ISBN 5-87049-199-1 Лаппо-Данилевский К. О тайной женитьбе Львова // Новое литературное обозрение. — 1997. — № 23. — С. 132—141. Николай Львов: прошлое и современность: Материалы научно-практической конференции 16-17 мая 2005 г. Сб. статей. — СПб.: ООО «Селеста», 2005. — ISBN 5-98343-012-2 Никулина Н. И. Николай Львов. — Л.: Лениздат, 1971. — 133 с.

Спасылкі

Біяграфічны артыкул

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Гатчыны Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Музыканты Расіі Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці