thumb|Петрапаўлаўская крэпасць, Расія thumb|Замак Хімэдзі, Японія thumb| Крэ́пасць (старабел. крѣпость; гл. тэрмін) — умацаваны пункт або горад, які мае сталы гарнізон, узбраенне і забяспечаны ўсім неабходным для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах працяглай аблогі. Адрозніваюцца сухапутныя і марскія.М. А. Ткачоў. Крэпасць // С.161, ВЭС-83.

Гісторыя Крэпасці, як іх разглядае ваенная справа, з’явіліся ў старажытнасці, хаця архітэктоніка і лічыць крэпасцямі толькі збудаванні новага часуПаводле звестак з: Генадзь Семянчук. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // . Правобразам іх былі ўмацаванні (драўляныя, земляныя, каменныя і інш. агароджы, равы) вакол паселішчаў і гарадоў. У далейшым крапасныя ўмацаванні сталі арганічнай часткай горада, і ўключалі сцены, валы, вежы, брамныя ўмацаванні, равы і інш. У XVI—XVII стагоддзях, з развіццём артылерыі, абарончы перыметр крэпасцяў пачынае пашырацца вонкі і дапаўняецца бастыёнамі. Са з’яўленнем масавых армій канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў крэпасці дадаткова абараняюцца яшчэ больш высунутымі вонкі лініямі фартоў. З канца XIX стагоддзя ў будове крэпасцяў ужываюць бетон і бранявыя канструкцыі.

На 1914 у Еўропе налічвалася больш за 150 крэпасцяў, вялікіх і малых (паводле тагачаснай класіфікацыі). Вялікая крэпасць магла мець гарнізон да 40—50 тысяч чалавек, у ваенны час — да 100 тыс. ч. (Навагеоргіеўск, Перамышль, Антверпен), і ўзбройвалася да 800 гармат рознага калібру з баезапасам да 800—1000 стрэлаў на гармату. Пасля Першай сусветнай вайны крэпасці сталі лічыцца састарэлымі, і замяняцца ўмацаванымі лініямі і ўмацаванымі раёнамі.

Тэрмін Слова «крѣпость» як агульнае азначэнне ўмацавання, абарончага комплексу, з’явілася ў старабеларускіх дакументах не пазней за сярэдзіну XVI стагоддзя і ўжывалася яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзяНапрыклад, «крѣпость црьска» у Сымона Буднага, «вольно было королевскому величеству… городы и крѣпости дѣлати» (1637) у «Акты, относящиеся к истории Западной Росии», V, 36. Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т.16, С.114.. У маскоўскіх (расійскіх) тэкстах гэтае слова замяняе ранейшыя «город» і «острог» з XVIII стагоддзяЯковлев. История крепостей..

Як сінонім тэрміну «крэпасць» для палявых і доўгачасовых фартыфікацыйных умацаванняў у XVII—XVIII стагоддзях у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ўжываецца тэрмін «фартэцыя».

Літаратура . С.374 Mesqui, Jean (1997). Chateaux-forts et fortifications en France. Paris: Flammarion. ISBN 2-08-012271-1. Monreal Y Tejada, Luis (1999). Medieval Castles of Spain (English ed.). Konemann. ISBN 3-8290-2221-2. Morris, Marc (2004). Castle: A History of the Buildings that Shaped Medieval Britain. London: Channel Four Books. ISBN 0-7522-1536-1. Pounds, N. J. G. (1994). The Medieval Castle in England and Wales: A Social and Political History. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-45828-5.

Катэгорыя:Фартыфікацыя