Правабярэжная Украіна () — гістарычнае найменне тэрыторыі на правым беразе па цячэнні Днепра, у 1660—1917 гадах.

Гісторыя Сфармавалася падчас Руіны, пасля таго як левабярэжныя палкі адмовіліся прызнаваць уладу Юрыя Хмяльніцкага і пачалі выбіраць уласнага гетмана. Гэта становішча было замацавана Андросаўскім перамір'ем 1667 года, у якім Правабярэжная Украіна была падпарадкавана Рэчы Паспалітай, тым часам з'явіўся і сам тэрмін «Правабярэжная Украіна». Плошча каля 115 тыс км кв.

Бучацкі мір 1672 падзяліў Правабярэжную Украіну на 3 часткі: Падоллем (вобласць па Бузе і Левабярэжжы Днястра) авалодала Турцыя; Брацлаўшчына (сучасная Вінніцкая вобласць) і паўднёвая Кіеўшчына трапілі пад уладу правабярэжнага казацкага гетмана-васала Турцыі — П. Д. Дарашэнка; астатняя тэрыторыя Правабярэжнай Украіны належала Рэчы Паспалітай.

У 1683 турэцкае панаванне на Правабярэжнай Украіне было ліквідавана. У выніку вайны супраць Турцыі Рэч Паспалітая па ўмовах Карлавіцкага міру 1698—1699 аднавіла сваё панаванне над часткай Правабярэжнай Украіны, дзе ўкараняўся цяжкі нацыянальны, рэлігійны і сацыяльны прыгнёт. Народ Правабярэжнай Украіны вёў барацьбу супраць польска-шляхецкага панавання (паўстанні 1702—1704, 1734, 1750, 1768 і інш.).

У 1793 у выніку другога падзелу Польшчы Правабярэжная Украіна ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

Паняцці «Правабярэжная Украіна», «Правабярэжжа» ўжываюцца ў сучаснай літаратуры ў дачыненні да тэрыторыі, якая ахоплівае сучасную Кіеўскую, Чаркаскую, Кіраваградскую, Жытомірскую і Вінніцкую вобласці, часам таксама Хмяльніцкую і Ровенскую вобласці.

Гл. таксама Левабярэжная Украіна Слабадская Украіна

Літаратура История Украинской ССР, т. 1, К., 1969. История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945, т. 4, М., 1962. Василевский А. М., Дело всей жизни, М., 1973. Грылев А. Н., Днепр — Карпаты — Крым, М., 1970. Глава Правобережная Украина в конце XVII в. — XVIII в. на сайте История Восточных славян

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны