Палац кансерватараў або Палацца-дэі-Кансерваторы () — рэнесансны будынак на Капіталійскай плошчы ў Рыме. У палацы знаходзіцца большая частка экспанатаў Капіталійскіх музеяў. Сярод іх такія вядомыя скульптуры як «Капіталійская ваўчыца», «Калос Канстанціна» і іншыя.
Гісторыя Першы будынак палаца быў пабудаваны пры Папе Мікалаі V у сярэдзіне XV стагоддзя. Тады яно складалася з дванаццаці арак на першым паверсе, там жа віднеліся і шэсць вокнаў. Тут засядалі суддзі-кансерватары (якія і далі назву палацу), сенатары з суседняга палаца і высокапастаўленыя гарадскія асобы, якія разам ажыццяўлялі ўладу над вечным горадам. Паступова, з узмацненнем магутнасці Папы, значнасць палаца, як і ўсёй астатняй улады, істотна паменшылася.
Пачатак музею паклаў Папа Сікст IV у 1471 годзе, перадаўшы ў дар «народу Рыма» зборы антычнай бронзы, якія да таго часу знаходзіліся ў сценах Латэрана.
Гаварыць пра «музеі» ў множным ліку, з прычыны таго, што ў XVIII стагоддзі Папа Бенедыкт XIV дадаў да арыгінальнай калекцыі старажытных скульптур карцінную галерэю. Адкрыты для публікі ў 1734 годзе, падчас кіравання Клімента XII, ён лічыцца першым адкрытым музеем у свеце. Месцам, дзе мастацтва было для ўсіх, а не толькі для яго ўладальнікаў.
Палацца-дэі-Кансерваторы выкананы ў каласальным ордары: абодва паверхі будынка аб’яднаны вялікімі карынфскімі пілястрамі. Порцік, павялічаны пры Папе Аляксандры VII, падтрымліваюць іанічныя калоны. Мікеланджэла планаваў вокны з эдыкуламі і балконам. Пасля смерці ў 1564 годзе ён пакінуў план будынка на чарцяжах. Сам палац быў пабудаваны ў перыяд з 1574 па 1599 гады Джакама дэла Порта ў стылі Рэнесанс, з выкарыстаннем каласальнага ордара. Гэты ж архітэктар дадаў да фасада вялікае акно пасярэдзіне.
Калекцыя экспанатаў Капіталійская ваўчыца Капіталійскі Брут Бюст Комада Бюст Даміцыяна, сёння які прыпісваецца Канстанціну II Калос Канстанціна Паміраючы гал Дзве штучныя мазаікі з выявай тыгра, які нападае на цяля, знойдзеныя ў базіліцы Юнія Баса Хлопчык, які выцягвае стрэмку Геркулес з Бычынага форума Галава Медузы (Ларэнца Берніні) Статуя Урбана VIII (Берніні)
Галерэя
Гл. таксама Капіталійскія музеі
Літаратура De Angelis D’Ossat Guglielmo, Pietrangeli Carlo Il Campidoglio di Michelangelo. — Рим: «Silvana» Editoriale d’arte, 196. — С.49
Спасылкі www.mikelangelo.ru
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рыма Катэгорыя:Палацы Рыма Катэгорыя:Музеі Італіі