Пло́скаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. (ст. 105). — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне, за 4 км на поўнач ад Брэста, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на захадзе — меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па Брэсцкай акружной аўтадарозе.

З 1 чэрвеня 2007 года вёска Плоска ўвайшла ў склад горада Брэст.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 17 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце і ваяводсте ВКЛ. У 1698 годзе ўласнасць брэсцкіх езуітаў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска была цэнтрам вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце, у які ўваходзілі фальварак Плянта, в. Агароднікі і частка в. Астрамечава.

З 1846 года ўласнасць пані Любаноўскай. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 24 жыхары.

4 красавіка 1983 года вёска перададзена ў склад Тэльмінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)..

У складзе саўгаса «Маладая гвардыя».

Інфраструктура Пачатковая школа Гасцініца аўтатранспартнага прадпрыемства «Саўаўта—Брэст» Базы брэсцкіх прадпрыемстваў

Насельніцтва 143 сялянскія душы (1833) 31 двор, 256 жыхароў (1897) 295 жыхароў (1905) 45 двароў, 272 жыхары (1921) 437 жыхароў (1959) 450 жыхароў (1970) 344 гаспадаркі, 1029 жыхароў (2005)

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста