Тэафраст Перыпатэтык (, ;372 — 287 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
Ацэньваецца як добрасумленны філосаф і навуковец. Вучань Арыстоцеля. Вывучаў натуральныя навукі: батаніку, мінералогію, заалогію, фізіку, астраномію, метэаралогію. Напісаў 18 кніг па гісторыі і натурфіласофіі.
Пасля 322 да н.э. стаўся пераемнікам Арыстоцеля і галавой перыпатэтычнай школы. Колькасць студэнтаў у школе пры ім дасягала 2 тыс., сярод іх былі Менандр і Дземетрый Фалерскі. Тэафраст спыніў сваю дзейнасць у 286 да н.э.
Паходзіў з Эрэса (востраў Лесбас); сын Меланта. Верагодныя выявы — герма з Цівалі (віла Альбані), відаць, яшчэ прыжыццёвая, і яе копіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў IV стагоддзі да н.э. Катэгорыя:Памерлі ў 280-я гады да н.э. Катэгорыя:Біёлагі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Далінееўскія батанікі Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Перыпатэтыкы Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя да н.э.