Пу́тчына (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 55 км ад Мінска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Койданава каля левага берага ракі Уса.

Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя. У 1588 годзе ў Койданаўскай воласці Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Належала Радзівілам. У пачатку XX стагоддзя ў Велікасельскай воласці Мінскага павета, 67 двароў, 361 жыхар.

Месца стаянкі 18-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У 1924—1981 гадах цэнтр сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697)..

На 1 студзеня 2004 года ў вёсцы 29 двароў, 61 жыхар. Паводле перапісу 2019 года — 31 жыхар.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура Путчына // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 688.

Ліст карты N-35-79. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Путчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна