Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 27-га склікання адбыліся 23 сакавіка 2014 года. На месцы ў 1328 Саветах дэпутатаў будзе абрана 18 816 прадстаўнікоў. Акрамя мясцовых выбараў, у Гомельска-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 адбыліся выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, бо перад парламенцкімі выбарамі 2012 года кандыдат ад улады быў зняты з выбараў, а адзіны кандыдат, які застаўся, не здолеў атрымаць неабходную колькасць галасоўМестные выборы-2014. Власть удерживает градус политической активности на нуле , naviny.by (8 снежня 2013).

Агульная інфармацыя Загад пра правядзенне выбараў Аляксандр Лукашэшка падпісаў 16 снежня 2013 года. 17 снежня Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла каштарыс расходаў у памеры 100 мільярдаў рублёў, з якіх 60 % планавалася накіраваць на выплаты ўдзельнікам выбарчых камісій; расходы на выбары дэпутата ў Гомелі зацверджаны ў памеры 1,25 мільярдаў рублёў.

З 18 816 дэпутатаў 1328 мясцовых Саветаў дэпутатаў большасць прыпадала на сельскія саветы: Сельскія саветы — 1160 саветаў і 13 638 месцаў; Пасялковыя саветы — 19 саветаў і 237 месцаў; Саветы гарадоў раённага падпарадкавання — 14 саветаў і 248 месцаў; Саветы гарадоў абласнога падпарадкавання — 10 саветаў і 368 месцаў; Раённыя саветы — 118 саветаў і 3913 месцаў; Абласныя саветы і Мінскі гарадскі савет — 7 саветаў і 412 месцаўСведения о количестве местных Советов депутатов и о количестве образуемых избирательных округов .

За тыдзень да зацверджання загада пра правядзенне выбараў, 8 снежня 2013 года, увайшлі ў сілу папраўкі ў выбарчае заканадаўства, і новыя выбары прайшлі ўжо у адпаведнасці з новымі правіламі. У прыватнасці, была забаронена агітацыя за байкот выбараў, а кандыдаты павінны былі друкаваць агітацыйныя матэрыялы за ўласныя сродкі, якія, аднак, абмяжоўваліся 1,3 ці 3,9 мільёнамі рублёў у залежнасці ад узроўня савета.

Вылучэнне кандыдатаў. Выбарчая кампанія Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачалося 12 студзеня 2014 года і доўжылася да 10 лютага. Рэгістрацыя кандыдатаў праводзілася з 11 да 20 лютага; пасля яе заканчэння пачалася агітацыйная кампанія, якая доўжылася да 22 сакавіка. Датэрміновае галасаванне праводзілася з 18 да 22 сакавіка.

На 18 816 месцаў было пададзена 23 799 заяў, з якіх было ўхвалена 22 784. Такім чынам, у сярэднім па Беларусі на адно дэпутацкае месца прыпадае 1,2 кандыдата. Найменшая канкурэнцыя — на месцы ў сельсаветах і пасялковых саветах (1,1 кандыдата на месца), крыху вышэй — у саветы гарадоў раённага падпарадкавання (1,2) і раённыя саветы (1,3). У астатніх саветах канкурэнцыя значна вышэйшая: у саветы гарадоў абласнога падпарадкавання — 2,1, у абласныя саветы — 2,3. Найбольшая канкурэнцыя назіралася ў Мінску, дзе на 57 месцаў пададзена 345 заяў і зарэгістравана 270 кандыдатаў — 4,7 кандыдата на месцаСведения о выдвижении кандидатов в депутаты местных Советов депутатов .

63,8 % кандыдатаў у дэпутаты было вылучана грамадзянамі з дапамогай збору подпісаў, 32,7 % — працоўнымі калектывамі, 3,4 % — палітычнымі партыямі. З партый больш за ўсіх вылучылі Камуністычная партыя Беларусі (277), Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (159), Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» (119), Аб’яднаная грамадзянская партыя (111), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (51), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (50) і Партыя БНФ (35).

47,3 % кандыдатаў з’яўляліся дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў, колькасць жанчын сярод кандыдатаў — 46,3 %, грамадзян маладзей за 30 год — 5,2 %. Найбольшая колькасць кандыдатаў працуе ў сацыяльнай сферы (адукацыя, культуры, навука, ахова здароўя) — 28,2 % і сельскай гаспадарцы — 22,7 %. У органах дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных установах працуе 11,8 % кандыдатаў, у прамысловасці, транспарце і будаўніцтве — 9,7 %. Сярод кандыдатаў у Мінскі гарадскі савет, аднак, 24,1 % прадстаўляе сацыяльную сферу, 20,7 % — прамысловасць, транспарт і будаўніцтва, 16,3 % — прадпрымальнікаў.

У Гомельска-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 на адзінае месца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прэтэндуе 7 кандыдатаўВ Гомеле 7 человек идут в Палату представителей, среди них — оппозиционеры, Еврорадио (12 лютага 2014).

ПартыяКолькасцьВылучыла кандыдатаўАбраных дэпутатаў Ліберальна-дэмакратычная партыя 125 0 Аб’яднаная грамадзянская партыя 67 0 Партыя БНФ 42 0 Камуністычная партыя Беларусі 308 206 Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 85 0 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 44 0 Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 64 34 Беларуская патрыятычная партыя 3 0 Беларуская партыя «Зялёныя» 0 0 Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0 Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 0 0 Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 3 0 Рэспубліканская партыя 0 0 Беларуская аграрная партыя 6 6 Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 3 2 Партыя свабоды і прагрэсу 0 0 Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 0 0 Беларуская партыя працоўных 0 0 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0

Спасылкі Выбары 23 сакавіка 2014 года на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Катэгорыя:Выбары ў Беларусі Катэгорыя:Выбары 2014 года 2014 Катэгорыя:Сакавік 2014 года Катэгорыя:2014 год у Беларусі