Георгій Андрэевіч Волкаў (, г. Масква — ) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1967).

Біяграфія Скончыў Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча ў 1944, Вышэйшыя тэатральныя курсы пры ў 1951.

Удзельнічаў у стварэнні Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра — з 1944 года акцёр, з 1951 года акцёр і рэжысёр, у 1965−1979 гг. галоўны рэжысёр. У 1979—1985 гг. — загадчык кафедры, да 1987 г. выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Памёр 15 сакавіка 2000 года.

Творчасць Вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхалагічным аналізам і лірызмам адрознівалі Волкава-акцёра.

Сярод лепшых роляў: («» К. Гальдоні, Трыстан («» Лопэ дэ Вэга), барон Врангель («Фінал» П. Строгава). Сярод пастановак «Юнацтва бацькоў» ) (1952), «У добры час» (1955), «Арганаўты» (1963), «Дзень цішыні» (1966), «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна (1967), «» М. Горкага (1971), «Трэцяе пакаленне» М. Мірашнічэнка (1977).

Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі: «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Зацюканы апостал» (1972) А. Макаёнка, «Сэрца на далоні» па І. Шамякіну (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К. Губарэвіча, «Усяго адно жыццё» А. Маўзона (1970), «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Наследнік» (1976) М. Матукоўскага.