Этылацэта́т, этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5 — бясколерная вадкасць з прыемным пахам садавіны. Утрымліваецца ў нафце і прадуктах каксавання. Валодае ўсімі ўласцівасцямі складаных эфіраў.
Малярная маса 88,11 г/моль. Шчыльнасць 0,9001 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення −84 °C, тэмпература кіпення 77,1 °C. Змешваецца з этанолам, дыэтылавым эфірам, бензолам. Мала раствараецца ў вадзе.
Атрыманне У прамысловасці этылацэтат атрымліваюць: этэрыфікацыяй воцатнай кіслаты этанолам у прысутнасці сернай кіслаты пры тэмпературы 110—115 °C; узаемадзеяннем воцатнай кіслаты з этыленам пры тэмпературы 150 °C і ціску 7,7 МПа у прысутнасці сернай кіслаты; па рэакцыі Цішчанка з ацэтальдэгіду.
Выкарыстанне Этылацэтат выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка нітрацэлюлозы, алейных лакаў, тлушчаў і інш. У сумесі з этылавым спіртам выкарыстоўваецца ў вытворчасці штучнай скуры. Таксама этылацэтат выкарыстоўваецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў і ў якасці харчовай дабаўкі.
Шкоднае ўздзеянне Пары этылацэтату раздражняюць слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, вачэй. Уздзеянне этылацэтата на скуру выклікае дэрматыты і экзэму.
Літаратура
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Ацэтаты Катэгорыя:Растваральнікі