Рамуа́льд Здзі́слаў Кляко́ўскіБеларуская энцыклапедыя ў 18 тт. — Т.8. — С. 354 (польск. Romuald Zdzisław Klekowski; , горад Пінск — ) — польскі навуковец у галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі. Доктар габілітаваны (1966), прафесар (1970). Акадэмік Польскай АН (1994; чл.-кар. з 1979), замежны член НАН Беларусі (1995).

Біяграфія Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт (1950). У 1945—1952 гг. асістэнт, ад’юнкт Лодзінскага ўніверсітэта. У 1952—1972 гг. загадчык лабараторыі біяэнергетыкі, у 1970—1973 гг. намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай АН. У 1973—1982 гг. дырэктар, адначасова з 1975 загадчык лабараторыі Інстытута экалогіі Польскай АН. У 1970—1973, 1984—1986 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Польскай АН, у 1987—1995 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Польскай АН. З 1995 г. член сакратарыята Аддзялення біялагічных навук Польскай АН і з 1996 г. прафесар Міжнароднага цэнтра экалогіі Польскай АН. У 1992—2002 — Старшыня Навуковай рады Аддзела біялогіі Антарктыкі Польскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі і біяэнергетыкі жывых арганізмаў. Арганізатар з 1969 польскіх палярных экспедыцый у Антарктыцы. Даследаваў энергетычныя працэсы, якія праходзяць на розных узроўнях арганізацыі жывой матэрыі. Распрацаваў навукова-метадычныя падыходы для аналізу патокаў энергіі ў экасістэмах. Каардынатар і арганізатар буйных праектаў, што выконваюцца ў рамках Польскай АН у галіне аховы прыродных рэсурсаў. Член Камітэта па экалогіі Польскай АН.

У 1965—1998 — рэдактар «Polskiego Archiwumu Hydrobiologii».

Навуковыя працы Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Сярод іх:

Elements of Energy Bud­get of Tribolium Castaneum (Hbst) in its Developmental Cycle (współautorzy: T. Prus, H. Żyromska-Rudzka). W: «Secondary productivity of terrestrial ecosystems» (Ed: K. Petrusewicz). PWN, Warszawa 1967 Bioenergetic Budgets and Their Application for Estima­tion of Production Efficiency, «Pol. Arch. Hydrobiol.», 17(1/2), 1970 Physiological Approach to Ecological Bioe­nergetics (współautor A. Duncan). W: «Methods for ecological bioenergetics», (Eds: W. Grodziński, A. Duncan), Oxford, London, Edinburgh, Mel­bourne; Blackwell Scientific Publications:15.64 (IBP Handbook No 24), 1975 Respiratory Metabolism of some Pelagic Copepods from the Equatorial Countercurrent of the Indian Ocean (współautor L. I. Sazhina), "Ecological systems in dynamic active zo­nes of Indian Ocean. 14th cruise of the R/V «Professor Vodyanitskiy», «Pol. Arch. Hydrobiol.», 32(3/4), 1985 Metabolizm energetyczny (Energy metabolism), współautor K. W Opaliński. W: «Bioenergetyka zwierząt zmiennocieplnych» (Ecological bioenergetics of poikilothermic animals), Eds: R. Z. Klekowski, Z. Fischer. Warszawa; Polska Akademia Nauk, Wydział II Nauk Biologicznych, 1993 Atlas of the Marine Flora of South Spitsbergen. IO PAN, Gdańsk, 1995 (edited by Romuald Z. Klekowski and Jan Marcin Węsławski) Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych', współautor; 1996 Modelowanie komputerowe w ekologii, wspólnie z Vladymirem V. Menshutkinem; Towarzystwo Naukowe KUL, 2002, ISBN 83-7306-118-5.

Ушанаванне Узнагароджаны медалём Перамогі і Свабоды (1947), крыжам Кавалера Ордэна адраджэння Польшчы (1971), крыжам Камандора Ордэна Адраджэння Польшчы (1977), крыжам Камандора з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы (1986).

Спасылкі Профіль Рамуальда Здзіслава Клякоўскага на партале Польскай акадэміі навук Профіль Рамуальда Здзіслава Клякоўскага на сайце НАН Беларусі Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Біёлагі Польшчы Катэгорыя:Эколагі Польшчы Катэгорыя:Акіянолагі Катэгорыя:Біяфізікі Катэгорыя:Дактары навук Катэгорыя:Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Даследчыкі Антарктыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінску