Этыленімі́н, азірыдзін, C2H5N — арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.

Уласцівасці Бясколерная вадкасць з пахам аміяку. Малекулярная маса 43,01. Тэмпература плаўлення -74 °С, тэмпература кіпення 57 °С, шчыльнасць 0,832 г/см³ (пры тэмпературы 20 °С). Добра раствараецца ў вадзе і большасці арганічных растваральнікаў. Высокарэакцыйнае, лятучае, таксічнае рэчыва.

Атрыманне У прамысловасці этыленімін атрымліваюць этаноламіну і сернай кіслаты з наступнай апрацоўкай шчолаччу, узаемадзеяннем 1,2-дыхлоэтана з аміяком і прамым пераўтварэннем этаноламіну пры тэмпературы 380 °С у прысутнасці ніобіевых каталізатараў.

Выкарыстанне Этыленімін выкарыстоўваецца ў вытворчасці поліэтыленіміну, амінаэтыліраванні палімераў, у якасці мутагена ў селекцыі раслін і мікраарганізмаў.

Шкоднае ўздзеянне Этыленімін высокатаксічнае, тэратагеннае і мутагеннае рэчыва. Лёгка пранікае праз скуру (кантакт са скурай павінен быць цалкам выключаны)Артыкул на сайце ХиМиК.ру . Выклікае цяжкія атручванні.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Аміны