Карл Жыгімонт Кунт (; 18 чэрвеня 1788 — 22 сакавіка 1850) — нямецкі батанік.
Біяграфія У 1806 годзе Кунт паступіў на прыродазнаўчы факультэт Берлінскага ўніверсітэта. У 1838 годзе надрукаваў сваю першую навуковую працу: «Flora Berolinensis» (2-е выд. 1838). Пасля смерці Вільдэнава Кунт распачаў апрацоўку гербарыяў, сабраных А. Гумбальтам і Э. Банпланам; пераехаў у 1813 годзе да Гумбальта ў Парыж, дзе і заставаўся да 1819 года.
У тым жа годзе Кунт вярнуўся ў Берлін, быў прызначаны прафесарам батанікі і віцэ-дырэктарам батанічнага саду; у 1829 годзе абраны ў члены Акадэміі навук.
Асноўныя працы Сачыненні Кунта адносіліся да найважнейшых прац па сістэматыцы раслін, такія, напрыклад: «Nova genera et species plantarum» (7 тамоў, Парыж, 1815—1825); «Mimoses et autres plantes Legumineuses du Nouveau Continent, recueeillies par M. A. de Humboldt et Bonpland» (Парыж, 1819—1824, з 60 табліцамі); «Synopsis plantarum quas… collegerunt Alexander de Humboldt et Amatus Bonpland» (Парыж, 1822—1825); «Enumeratio plantarum omnium hucusque cognitarum» (Штутгарт і Цюбінген, 1833—1850, 5 тамоў); «Distribution méthodique de la famille Ses Graminées» (Парыж, 1835; 220 табліц).
З іншых сачыненняў Кунта ў свой час былі вядомыя: «Handbuch der Botanik» (Берлін, 1731); «Lehrbuch der Botanik» (Берлін, 1847); «Anleitung zur Kenntnis sämmtlicher in der Pharmacopoea borussica aufgeführten officinellen Gewächse» (Берлін, 1834) і інш.
Спасылкі
Кароткая біяграфія на сайце Гербарыя Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Батанікі Германіі