Валянціна Фёдараўна Валчанецкая (, Ніжні Ноўгарад — ) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка БССР (1955).
Біяграфія Нарадзілася 9 снежня 1898 года ў Ніжнім Ноўгарадзе. Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1917—20). Працавала ў оперных тэатрах Тбілісі, Саратава, Баку і іншых. У 1940—57 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
Творчасць Валчанецкай былі ўласцівыя тонкасць музычнай і сцэнічнай інтэрпрэтацыі матэрыялу, уменне ствараць выразныя характары. Выступіла на беларускай сцэне ў партыях Ганкі і Агаты («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага), Марыі Грэгатовіч («Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса), Сцепаніды («Надзея Дурава» А. Багатырова), Графіні («Пікавая дама» П. Чайкоўскага).