Людвіг Козегартэн (; 1 лютага 1758, — 26 кастрычніка 1818; ) — нямецкі паэт, бацька арыенталіста і гісторыка Іаана Готфрыда Людвіга Козегартэна.
Быў прафесарам гісторыі і багаслоўя ў Грайфсвальдзе. Яго паэма «Jucunde» (1808) уяўляе сабой плоскае перайманне ідыліі Фоса «Luise»; тое ж можна сказаць і пра паэму «Die Inselfahrt». Яго сентыментальныя раманы «Ida von Plessen» і іншыя ў свой час шмат чыталіся. З мастацкага пункту гледжання лепшае з напісанага Козегартэнам — яго «Legenden» (2 т., 1804). Збор сачыненняў «Lyrische Dichtungen» з'явіўся ў 1831—1832 гадах.
Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Выкладчыкі Грайфсвальдскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Грайфсвальдскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі