Эрнст Генрых Брунс (Ernst Heinrich Bruns) — нямецкі матэматык і астраном.

Біяграфія Наведваў Гімназію Фрыдрыха Вільгельма ў Берліне, у 1866—1871 гадах вывучаў у Берліне матэматыку, астраномію і фізіку, у 1872—1873 гадах быў лічыльнікам у Пулкаўскай абсерваторыі, у 1873—1876 гадах — абсерватарам у Дэрпцкой абсерваторыі і дацэнтам у мясцовым ўніверсітэце ў 1876 годзе быў запрошаны на пасаду экстраардынарнага прафесара матэматыкі ў Берлін, а ў 1882 годзе прафесарам астраноміі і дырэктарам абсерваторыі ў Лейпцыг, на месца Карла Брунса. У гонар Брунса названы астэроід (901) Брунсія, адкрыты ў 1918 годзе.

Публікацыі Брунс надрукаваў юбілейнае сачыненне: «Uber die Penoden der elliptischen Integrale erster und zweiter Gattung» (Дэрп., 1875); «Die Figur der Erde» (Берл., 1878),

а таксама шэраг артыкулаў у «Journal fur die reine und angewandte Mathematik», у «Mathem. Annalen» і іншых спецыяльных выданнях.

Літаратура

Катэгорыя:Астраномы Германіі Катэгорыя:Матэматыкі Германіі