Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 (, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 1 красавіка 2012 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 13-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £400,000, з якіх £75,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі (5:0), валійца Мэцью Стывенса (5:3), дзеючага чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:4), фіналіста Гранд-фіналу PTC Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (5:3), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:3) і Стывена Магуайра ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Гэтая перамога стала 13-м прафесійным і дзявятым рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, які займаў месца па-за межамі топ-24 сусветнага рэйтынгу, а таксама другім тытулам адкрытага чэмпіянату Кітая і першым спаборніцтвам, выйграным Эбданам за тры гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2009 годзе). Апроч таго, Пітэр Эбдан, якому быў 41 год і 7 поўных месяцаў, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2004 года (калі Джымі Уайт перамог на Players Championship ва ўзросце 41 года і 11 поўных месяцаў).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 стаў 13-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся восьмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £75,000 і склаў £400,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £15,000, склаўшы £75,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£75,000Фіналіст£30,000Паўфіналісты£18,000Чвэрцьфіналісты£10,0001/8 фіналу£7,5001/16 фіналу£6,0001/24 фіналу£2,3001/32 фіналу£1,500Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£200 Агульны прызавы фонд £400,000 Максімальны брэйк £35,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі (Шанхай Мастэрc і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7000Фіналіст5600Паўфіналісты4480Чвэрцьфіналісты35001/8 фіналу26601/16 фіналу19609801/24 фіналу (квал.)16108051/32 фіналу (квал.)12606301/40 фіналу (квал.)9104551/48 фіналу (квал.)560280
Уайлдкард раўнд
Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Чжу Інхуэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Чэнь Фэйлун, Лу Нін, Лю Хаацянь і Чжоу Юэлун, а таксама Амар Алкаях з Сірыі. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джымі Уайта, Марка Кінга, Фергала О'Браена, Майкла Холта, Бэна Вуластана, Джэймі Джонса, Пітэра Эбдана і Роры Мак-Лаўда.
Першы гулец ЛікДругі гулец Джымі Уайт (48) 5:3 Амар Алкаях Марк Кінг (30) 5:3 Чжу Інхуэй Фергал О’Браен (31) 4:5 Цзінь Лун Майкл Холт (35) 3:5 Лі Хан Бэн Вуластан (51) 5:1 Чэнь Фэйлун Джэймі Джонс (42) 3:5 Лу Нін Пітэр Эбдан (29) 5:2 Лю Хаацянь Роры Мак-Лаўд (32) 5:0 Чжоу Юэлун
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2012. Стывен Магуайр (8) 9:10 Пітэр Эбдан (29)
Сусветны рэйтынг 6 Перамогі на прафесійных турнірах 12 4 Рэйтынгавыя турніры 8 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 1 Колькасць тытулаў 1 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 1 (1; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 3 (2; 1) 9 (7; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 18 (14; 5) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛік PTC 2011/2012 – Этап 5 1/64 фіналу Стывен Магуайр2:4 Пітэр ЭбданКубак Мальты 2007 1/8 фіналу Стывен Магуайр2:5 Пітэр ЭбданАдкрыты чэмпіянат Еўропы 2004 1/16 фіналу Стывен Магуайр5:4 Пітэр ЭбданАдкрыты чэмпіянат Кітая 1999 1/16 фіналу Стывен Магуайр0:5 Пітэр Эбдан 98 Найвышэйшая серыя 124 0 Соценныя серыі 4 6 Серыі 50+ 7
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2012 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Кітая 2012 на Facebook
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2012 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2012 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2011/2012 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2012 год у Пекіне