Мяфодзій I (; 788/800 — 14 чэрвеня 847) — патрыярх Канстанцінопальскі (з 4 сакавіка 843 года). Кананізаваны ў ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 14 чэрвеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 14 чэрвеня.

Біяграфія

Нарадзіўся на Сіцыліі ў багатай сям'і, у раннім узросце паступіў у манастыр на востраве Хіяс. Пра раннія гады жыцця Мяфодзія даных не захавалася. Вядомасць ён набыў пры імператары-іканаборцы Льве Армяніне, калі заняў пасаду апакрысіярыя пры патрыярху Нікіфары. Мяфодзій быў накіраваны ім у Рым з пасланнем да Папы. Затрымаўшыся ў Рыме, Мяфодзій быў пасвечаны ў прэсвітара і вярнуўся ў Канстанцінопаль ужо пры патрыярху-іканаборцы Феадоце і імператары Міхаіле II. За падтрымку іконашанавання Мяфодзій быў пасаджаны ў турму ў Акрыце. Ён атрымаў часовую свабоду пры імператары Феафіле, які спачатку прыблізіў яго да двара, але пасля паражэння ў вайне супраць арабаў, якое ён лічыў віной «ідалапаклоннікаў» (гэта значыць іконапаклоннікаў) саслаў яго на востраў Антыгон.

Пасля смерці Феафіла пры рэгенцтве імператрыцы Феадоры Мяфодзій 4 сакавіка 843 года быў абраны Канстанцінопальскім патрыярхам замест выгнанага іканаборскага патрыярха Іаана Граматыка. Удзельнічаў у правядзенні «Урачыстасці Праваслаўя» — напісаў па гэтым выпадку чынапаследаванне, якое выкарыстоўваецца ў Праваслаўнай царкве па цяперашні час.

Сканаў 14 чэрвеня 847 года. Захаваліся напісаныя ім тры чыны шлюбавянчання, некалькі пастырскіх павучанняў і царкоўных спеваў.

Спасылкі Свяціцель Мяфодзій, Патрыярх Канстанцінопальскі на сайце Православие.Ru

Катэгорыя:Нарадзіліся ў VIII стагоддзі Катэгорыя:Постаці Хіяса Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Іканаборства Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IX стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя