Вялікі тэатр (), Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расійскай Федэрацыі — тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусветнай музычнай тэатральнай культуры.

Заснаваны ў 1776 годзе ў Маскве на базе трупы, створанай і князем П. В. Урусавым. Спектаклі даваліся ў будынку на вуліцы (называўся Пятроўскі тэатр), з 1824 года — у сучасным будынку (архітэктар В. Бавэ, паводле праекта ; рэканструяваны ў 1856 годзе, архітэктар А. К. Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і перыя расійскія оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусветнай класікі і сучасных кампазітараў). З пачатку 20 стагоддзя сусветнае прызнанне атрымала руская вакальная (Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Л. Собінаў) і балетная (К. Гельцэр, ) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра. З 1919 года акадэмічны. У 1924-59 гадах у памяшканні былога працаваў філіял Вялікага тэатра, у 1961-89 гадах спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў (сучасны Дзяржаўны Крамлёўскі Палац).

У розныя гады ў тэатры працавалі: дырыжоры , Г. Раждзественскі, Я. Святланаў; спевакі , Н. Абухава, С. Лемешаў, І. Казлоўскі, І. Архіпава, Г. Вішнеўская, , Алена Васілеўна Абразцова, , Т. Сіняўская, , , , , ; салісты балета Г. Уланава, В. Лепяшынская, М. Сямёнава, М. Плісецкая, Н. Бяссмертнава, К. Максімава, У. Васільеў, М. Ліепа, , Н. Сямізорава, ; рэжысёры , Б. Пакроўскі; балетмайстры Л. Лаўроўскі, Ю. Грыгаровіч.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Славутасці Масквы Катэгорыя:Тэатры Масквы