Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі (нар. ,  — ) — савецкі і расійскі дырыжор, педагог, піяніст, кампазітар і музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1970).

Біяграфія Музычную адукацыю атрымаў у Музычнай школе імя Гнесіных у А. Ф. Гнесінай і ў Цэнтральнай музычнай школе па класе фартэпіяна. У 1949 годзе паступіў у Маскоўскую кансерваторыю — у клас фартэпіяна Л.Аборына і оперна-сімфанічнага дырыжыравання, дзе прафесарам быў яго бацька Мікалай Аносаў. У 1954 годзе Раждзественскі скончыў кансерваторыю, у 1957 годзе — аспірантуру.

Дэбют Раждзественскага ў якасці дырыжора адбыўся ў 1951 годзе: у Вялікім тэатры пад яго кіраваннем быў выкананы балет П. І. Чайкоўскага «Спячая прыгажуня». Больш за 50 гадоў Раждзественскі кіруе рознымі расійскімі і замежнымі музычнымі калектывамі, вядзе актыўную педагагічную і музычна-асветніцкую дзейнасць. З 1974 года ён выкладае на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання Маскоўскай кансерваторыі, з 1976 года — прафесар, з 2001 года — загадчык кафедры.

У сезоне 2000—2001 гадах — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра. З 1 верасня 2012 года ўзначальваў Камерны музычны тэатр ім. Б. А. Пакроўскага.

Памёр пасля працяглай хваробы.

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Піяністы Расіі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Народныя артысты СССР