Аканкагуа () — горная вяршыня ў Паўднёвай Амерыцы ў Андах. Знаходзіцца ў Аргенціне, каля граніцы з Чылі. Вышыня 6961 м. З’яўляецца найвышэйшым пунктам Амерыканскага кантынента, Паўднёвай Амерыкі, Заходняга і Паўднёвага паўшар’яў.

Самы высокі ў свеце баталіт. Гара складзена з андэзітаў, укрыта вечнымі снягамі, маецца 7 ледавікоў. Агульная плошча зледзянення каля 80 км².

Першае ўзыходжанне ажыццявіў швейцарскі альпініст у 1897 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Горы Аргенціны