Мікалай Вольскі ( — , ) — літаратар, гісторык, камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Біяграфія Працаваў бібліятэкарам у бібліятэцы І. Храптовіча, наведваў літаратурныя сустрэчы пры двары Станіслава Аўгуста ў Гродне (1795—1797). З 1800 прымаў удзел у працы «» ў Варшаве. З’яўляўся сябрам камісіі па ўкладанню цывільных і крымінальных правоў.
У канцы жыцця быў шамбелянам Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які яго вельмі любіў і паважаў. Пасля смерці апошняга караля выехаў з Пецярбурга ў Беласток, дзе жыў у палацы Браніцкіх у пані Кракаўскай.
Сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 2-й ст. у 1818, 4-й ст. і майстар абрадаў у 1820; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку з 1818, масон 4-й ст. у 1820.
Творчасць Аўтар вершаў, перакладаў і прац па гісторыі. У працы «Прамова…, якая змяшчае заўвагі пра першасную гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польскай мове) адлюстраваны асветніцкія погляды на прыроду чалавека і , ёсць элементы матэрыялістычнага разумення ролі эканамічных адносін у гісторыі, аднак у цэлым пазіцыя аўтара была ідэалістычнай. Быў прыхільнікам моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэвалюцыйных, «якабінскіх» ідэй (напрыклад, супраць Г. Калантая і іншых).
Творчасць Вольскага прасякнута ўмерана асветніцкай ідэалогіяй.
Творы Мова, якая надае ўвагу старажытнаму Егіпту, Асірыі, Медыі і Персіі. — Вільна, 1784; Пусты дзень, альбо Жаніцьба Фігаро, пераклад з Бомаршэ. — Варшава, 1786; Дзве ночы, альбо Розмыслы пра зорную справу, паэма надрукавана ў часопісе «Варшаўскі дзённік» (1804, усё на польскай мове);
У рукапісным выглядзе захаваўся дзённік, у якім па просьбе караля Вольскі апісаў ягоныя апошнія гады жыцця.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Каралеўскія шамбяляны