«Монпарнас, 19» () або Закаханыя Манпарнаса () — мастацкі чорна-белы фільм, біяграфічная драма, якая расказвае гісторыю апошніх месяцаў жыцця аднаго з самых вядомых мастакоў пачатку XX стагоддзя Амедэа Мадыльяні. Фільм здымаўся ў жніўні-кастрычніку 1957 года, прэм'ера адбылася 4 красавіка 1958 года.

Сюжэт 1919 год. Бедны мастак з Манпарнаса, які пакутуе ад алкагалізму, улюбляецца ў маладую Жанну Эбютэрн, дзяўчыну з заможнай сям'і, бацькі якой катэгарычна супраць іх адносін. Мадыльяні парывае свае адносіны з англічанкай Беатрыс. Пасля цяжкага прыступу туберкулёзу Мадыльяні з'язджае на поўдзень Францыі, у Ніцу, куды да яго прыязджае Жанна. Праз некаторы час яны вяртаюцца ў Парыж, але ніхто не хоча купляць карціны і малюнкі Мадыльяні, і сродкаў да існавання катастрафічна не хапае.

У ролях Жэрар Філіп — Амедэа Мадыльяні Анук Эмэ — Жанна Эбютэрн Лілі Палмер — Беатрыс Гастынгс

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Францыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Італіі Катэгорыя:Фільмы пра Амедэо Мадыльяні Катэгорыя:Фільмы Жака Бекера Катэгорыя:фільмы пра мастакоў