Бараво́е, Баро́ва — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца, за 30 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы, за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дунілавічы.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня 16 м, сярэдняя 5,5 м. Плошча вадазбору 3 км². Катлавіна круглаватай формы са спадзістымі схіламі. Усходні бераг пясчаны, заходні забалочаны. Возера слаба зарастае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, лінь, краснапёрка, судак. Сустракаецца язь.
Літаратура — С. 287.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна