Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч (, в. Раздзялавічы, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 года дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 года дырэктар народнага тэатра. З 1990 года дырэктар і галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра.
Пахаваны ў Свіслачы на радзіме ягонай жонкі.
Твочрасць Сярод пастановак: «Прымакі» Я. Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п’ес У. Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А. Якімовіча.
Сям’я У шлюбе з Святланай Міхайлаўнай Варвашэвіч, актрысай Слонімскага народнага тэатра.
Літаратура
Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Слонімскага драматычнага тэатра