Акруга Вялікі Ачэх () — акруга ў правінцыі Ачэх. Акруга акружае муніцыпалітэт Банда-Ачэх (сталіцу правінцыі), Адміністрацыйны цэнтр — горад Джантха.

Гісторыя

У выніку цунамі, якое прыйшло ў 2004 годзе пасля землятрусу ў Індыйскім акіяне, востраў Руса, які знаходзіцца ў раёне Лхаёнг, змяніў сваю форму. Гэты востраў мае важнае значэнне, так як з'яўляецца крайнім паўночна-заходнім пунктам Інданезіі і менавіта ад яго адлічваецца ў гэтым кірунку марскія межы.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2008 года, на тэрыторыі акругі пражывала 310811 чалавек.

Эканоміка

Эканоміка акругі заснавана на вырошчванні гваздзікі, мушкатовага арэха, рысу і вытворчасці пальмавага алею.

Адміністрацыйны падзел

Акруга Вялікі Ачэх дзеліцца на наступныя раёны :

Байтусалам Бланг-Бінтанг Дарул-Імарах Дарусалам Індрапуры Інгін-Джая Кота-Джантха Круенг-Барона-Джая Кута-Баро Кута-Гот-Гліе Кута-Малака Лембах-Сеулавах Леупунг Лхонга Лхаёнг Месджыд-Рая Мантасік Пеўкан-Бада Пуло-Ачэх Меўлімеум Сімпанг-Ціга Сука-Макмур

Катэгорыя:Акругі правінцыі Ачэх