Прамбанан () — помнік індуісцкай архітэктуры IX ст. н. э. на востраве Ява ў Інданезіі.

Гісторыя

Назва архітэктурнага комплекса Прамбанан запазычана ад наймення суседняй вёскі і паходзіць ад , што значыць «найвышэйшы брахман». Згодна пісьмовай крыніцы 856 г. ён меў назву Шывагра або Шывалая (літаральна «прастора Шывы»).

Будаўніцтва звязана з прыходам да ўлады ў старажытнай дзяржаве Матарам ў сярэдзіне IX ст. індуісцкай дынастыі. Першапачаткова ўяўляў сабою комплекс з некалькіх індуісцкіх храмаў, прысвечаных Шыве. У цэнтральным храме магла захоўвацца вялізарная статуя гэтага бога. Прамбанан быў пакінуты вернікамі ў X ст. н. э. у сувязі з вулканічнай актыўнасцю і масавым перасяленнем на ўсход вострава Ява.

У навуковай літаратуры першае апісанне храмавага комплекса з’явілася ў 1811 г. З 1918 г. адбываецца паступовая рэканструкцыя.

Сучасны стан Комплекс Прамбанан складаецца ўсяго з 240 асобных індуісцкіх храмаў. Цэнтральнае месца займаюць храмы, прысвечаныя багам Шыве, Вішну і Брахме. Храм Шывы найбольшы па памерах, дасягае 47 м у вышыню і 37 м у шырыню.

Асаблівую цікавасць маюць рэльефы з выявамі сцэн з «Махабхараты» і «Рамаяны»:

Ахова Прамбанан уключаны ў 1991 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Сайт ЮНЕСКА Сайт парка Барабудур, Прамбанан і Батубока

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Інданезіі Катэгорыя:Гісторыя Інданезіі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Інданезіі Катэгорыя:Гісторыя Явы Катэгорыя:Індуісцкія храмы