Крысціян V (; , Фленсбург — , Капенгаген) — кароль Даніі і Нарвегіі з 9 лютага 1670 года. З дынастыі Ольдэнбургаў.

Сын Фрыдэрыка III і Сафіі Амаліі Браўншвайг-Люнебургскай. 14 мая 1667 у горадзе Нюкебінг ажаніўся з Шарлотай Амаліяй Гесэн-Касельскай. Каранаваны 9 лютага 1670 года.

Біяграфія

Гады юнацкасці Атрымаў адносна мізэрную адукацыю. У 15-гадовым узросце быў адпраўлены за мяжу і падчас знаходжання пры двары Людовіка XIV меў магчымасць назіраць самадзяржаўе ва ўсім яго бляску. Пакуль ён быў спадчыннікам прастола, яго не дапушчалі да ўдзелу ў справах кіравання, і толькі незадоўга да смерці бацькі ён стаў прысутнічаць на паседжаннях дзяржаўнага савета.

Унутраная палітыка Узыйшоўшы на прастол у 1670 годзе, ён быў «перакананым самадзержцам», але па слабасці характару лёгка паддаваўся розным уплывам і, не адрозніваючыся вялікім розумам, дапушчаў буйныя памылкі. Прастата і ветлівасць абыходжання, відавочная цяга да «простых людзей» зрабілі Крысціяна народным улюбёнцам. Спрыяла гэтаму і тое, што ён з дзяцінства прывучаны быў размаўляць па-дацку і пісаў большай часткай на той жа мове.

Крысціян умацаваў рэжым абсалютызму ў Даніі, у процівагу арыстакратыі шырэй выкарыстоўваючы практыку свайго бацькі па прыцягненні на дзяржаўную службу гольштэйнскай знаці і прадстаўнікоў дацкага народа. Для гэтага ён заснаваў новыя дваранскія тытулы — графа і барона. Адным з самых знакамітых людзей, якія ўзвысіліся дзякуючы такой сістэме, быў , які атрымаў тытул графа Грыфенфельда ў 1670 годзе, у 1674 годзе стаў канцлерам.

У перыяд яго кіравання быў складзены дацкі законнік, у падрыхтоўцы гэтага дакумента браў удзел Эрык Крабэ.

Знешняя палітыка thumb|right|250px|Партрэт Крысціяна V у царскім тытулярніку

Грыфенфельд апынуўся ў апале ў караля падчас Сконскай вайны (1676—1679) супраць Швецыі, якую Крысціян пачаў з мэтай вярнуць паўвостраў Сконэ, страчаны Даніяй пасля дацка-шведскай вайны 1657—1658. У 1676 годзе ён зрынуў Грыфенфельда і асудзіў яго на пажыццёвае зняволенне ў крэпасці.

Грыфенфельд ясна разумеў ненадзейнае становішча Даніі для нападу на Швецыю ў той час, калі яе саюзнікам была Францыя. Як ён і прадказваў, мацнейшая дзяржава Францыя дыктавала ўмовы міру Даніі з яе саюзнікам Галандыяй. Нягледзячы на перамогі датчан у бітвах супраць шведскага флоту каля вострава Эланд (1676) і ў заліве Кёгэ-Бугт (1677) (), дацкія надзеі змяніць межы на скандынаўскім паўвостраве на сваю карысць не апраўдаліся. Шведы выгналі датчан са Скандынаўскага паўвострава, у 1679 годзе Людовік XIV пад пагрозай уварвання вымусіў Данію заключыць мір. Вынікі вайны апынуліся палітычна і эканамічна несуцяшальным. Галоўная мэта вайны не была дасягнута, шкода ж для эканомікі Даніі была вельмі значнай.

Гады пасля вайны У 1683 годзе быў прыняты дацкі кодэкс (), які быў першым агульнадацкім зборам законаў. Падобны кодэкс быў прыняты ў 1687 годзе ў Нарвегіі (). У 1688 годзе была ўведзена пазямельная кніга для ацэнкі каштоўнасці земляў і стварэння больш справядлівай сістэмы падаткаабкладання. Падчас яго валадарання ў краіне развівалася навука дзякуючы працам астранома Оле Ромера, хоць сам кароль навукай не цікавіўся.

Сямейныя адносіны Жонка нарадзіла Крысціяну 8 дзяцей. Яшчэ 6 дзяцей у яго было ад палюбоўніцы Амеліі Мот (, 1654—1719), якую ён у 16-гадовым узросце прадставіў каралеўскаму двару. Яна была дачкой яго настаўніка і атрымала тытул графіні Самсё ў 1677 годзе.

Крысціян памёр ад няшчаснага выпадку на паляванні, пахаваны ў саборы горада Роскіле.

Дзеці Ад жонкі Шарлоты Амаліі Гесэн-Касельскай: Фрэдэрык IV, кароль Даніі (1671—1730) прынц Крысціян Вільгельм (1 снежня 1672 — 25 студзеня 1673) прынц Крысціян (25 сакавіка 1675 — 27 чэрвеня 1695) прынцэса Сафія Гедвіга (1677—1735); не была замужам прынцэса Шарлота Крысціяна (18 студзеня 1679 — 24 жніўня 1689) прынц Карл (26 кастрычніка 1680 — 8 ліпеня 1729); не быў жанаты безназоўная дачка (нар. 17 ліпеня 1682) прынц Вільгельм (21 лютага 1687 — 24 лістапада 1705)

Ад палюбоўніцы Сафіі Амеліі Мот: графіня Крысціяна Гільдэнловэ (; 1672—1689) граф Крысціян Гільдэнловэ (1674—1703) графіня Сафія Крысціяна Гільдэнловэ (1675—1684); памерла ў дзяцінстве Ганна Крысціяна (1676—1689); памерла ў дзяцінстве граф Ульрык Крысціян Гільдэнловэ (1678—1719)

Літаратура

Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Ольдэнбургская дынастыя Катэгорыя:Ахвяры няшчаснага выпадку