thumb|справа|250px|Распаўсюджанасць беларускай мовы ў раёнах і гарсаветах Украіны паводле перапісу 2001 года. thumb|справа|250px|Найбольш распаўсюджаныя мовы беларусаў паводле рэгіёнаў Украіны. Чырвоны — рэгіёны, дзе большасць беларусаў лічыць роднай мовай рускую, зялёны — беларускую, блакітны — украінскую. thumb|справа|250px|Беларусы па паветах Расійскай імперыі і камітатах Аўстра-Венгрыі ў межах сучаснай Украіны. Пры перапісе насельніцтва ў Расіі нацыянальнасць вызначалася паводле мовы, што, такім чынам, у выпадку з расійскай часткай Украіны сведчыць пра долю беларускамоўнага насельніцтва. Белару́ская мова ва Украі́не () — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне, а таксама ў асяроддзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў.
Статыстычныя звесткі Паводле , беларускую мову роднай назваў 108 241 чалавек або 0,26 % насельніцтва Украінскай ССР, у тым ліку 71 019 чалавек або 0,37 % гарадскога насельніцтва і 37 222 чалавекі або 0,16 % сельскага насельніцтваВиправлений проєкт збірника підсумків Всесоюзного перепису населення 1959 р. по УРСР, підготовлений ЦСУ СРСР. Т. 4.
Паводле звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года беларускую мову ва Украіне назвалі роднай 56 249 асоб, у тым ліку 19,8 тысяч этнічных беларусаў. Найбольшая колькасць беларускамоўнага насельніцтва Украіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы працэнтны паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях — 0,26 %, 0,19 % і 0,18 % ад насельніцтва адпаведна.
Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Украіны 2001 года сведчаць пра павелічэнне сярод беларусаў Украіны долі рускамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост долі асоб, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэнне працэнтнай долі асоб, што лічаць у якасці роднай мовы беларускую мову.
Родная мова беларусаў ва Украіне згодна з перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоўЗвесткі Усесавецкага перапісу насельніцтва 1989 года :
+ 1979 1989 2001 руская56,0 %55,2 %62,5 % беларуская35,1 %35,5 %19,8 % украінская8,9 %9,3 %17,5 % іншая0,02 %0,1 %0,2 %
У параўнанні з данымі перапісу насельніцтва 1989 года скарацілася доля асоб, што ўказваюць пра сваё валоданне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5 % украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7 %.
Населеныя пункты Ніжэй прыведзены спіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10 % ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 годаПерапіс насельніцтва 2001 года. Размеркаванне паводле нацыянальнасці і мовы . Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асоб.
| align="center" style="background:#f0f0f0;"|Знаходжанне| align="center" style="background:#f0f0f0;"|Доля беларускамоўных''' |- | Вясёлая Даліна||Енакіеўская гарадская рада,Данецкая вобласць||60,0 %|- | Ільічоўка||Светлаводскі раён,Кіраваградская вобласць||40,0 %|- | Красны Бор||Шацкі раён,Валынская вобласць||27,3 %|- | Амялуша||Ямільчынскі раён,Жытомірская вобласць||25,0 %|- | Ганнаўка||Прыазоўскі раён,Запарожская вобласць||19,6 % |- | Трудавое||Баштанскі раён,Мікалаеўская вобласць||19,1 %|- | Сасноўка||Золачаўскі раён,Харкаўская вобласць||15,4 %|- | Калашнікі||Сафіеўскі раён,Днепрапятроўская вобласць||14,3 %|- | Садкі||Сумскі раён,Сумская вобласць||14,3 %|- | Новы Мір||Крыварожскі раён,Днепрапятроўская вобласць||12,6 % |- | Гаркавец||Краснакуцкі раён,Харкаўская вобласць||12,5 %|- | Васілеўка||Беразнегувацкі раён,Мікалаеўская вобласць||12,5 %|- | Аленаўка||Шырокаўскі раён,Днепрапятроўская вобласць||12,0 %|- | Кісоўка||Каломацкі раён,Харкаўская вобласць||12,0 % |- | Піянер||Ахтырскі раён,Сумская вобласць||11,8 % |- | Дмітраўка||Каломацкі раён,Харкаўская вобласць||11,1 % |- | Годынь||Ратнеўскі раён,Валынская вобласць||10,0 % |- | Скелькі||Валкаўскі раён,Харкаўская вобласць||10,0 %|- | Канавалік||Ахтырскі раён,Сумская вобласць||10,0 %''
Гл. таксама Беларусы Украіны Усеўкраінскі саюз беларусаў
Спасылкі
Катэгорыя:Беларусы ва Украіне Украіна Катэгорыя:Мовы Украіны