Збі́рагі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя Вядомы з XVI ст. як велікакняжацкая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1502 годзе тут вядома праваслаўная царква. Пад 1564 годам пазначана ў метрыцы караля Жыгімонта Аўгуста. У 1566 годзе сяло — цэнтр Збіражскага войтаўства ў Берасцейскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1568 годзе ўласнасць пана Рушчыца, потым Пацаў. У 1610 годзе ў вёсцы па фундацыі княгіні Агаты Пац з Сапегаў пабудавана драўляная ўніяцкая Параскева-Пятніцкая царква.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1866 годзе вучыліся 45 хлопчыкаў. Уніяцкая царква была ператворана ў праваслаўную. Маёнтак належаў графу Грабоўскаму. У 1886 годзе сяло, цэнтр Збіражскай воласці, у якую ўваходзілі 29 сёл (310 двароў). У 1897 годзе былі 2 царквы, працавалі карчма, валасное праўленне, народнае вучылішча.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Збіражскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе дзейнічаў касцёл. У 1938 годзе працавала пачатковая школа.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Збірагскага сельсавета.

У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас «Шлях Леніна», з 27 двароў у яго ўступілі 25. Меў 110 га раллі і 30 га сенакосу, 17 коней.

16 ліпеня 1954 года Збірагскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Тэльмінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

8 мая 1970 года вёска Збірагі з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска МаксімыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Інфраструктура Базавая школа Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі Бібліятэка Клуб Спартыўная пляцоўка

Насельніцтва 89 жыхароў (1566) 4 двары, 26 жыхароў (1897) 22 жыхары (1905) 11 двароў, 30 жыхароў (1921) 26 двароў, 213 жыхароў (1940) 116 жыхароў (1959) 166 жыхароў (1970) 67 гаспадарак, 154 жыхароў (1997) 63 гаспадаркі, 141 жыхар (2005) 157 жыхароў (2009) 237 жыхароў (2019) 156 гаспадаркі, 368 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Знакамітыя ўраджэнцы Мікалай Акімавіч Пісканоўскі

Славутасці

Свята-Параскева-Пятніцкая царква са званіцай (1610) — .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна