Харыто́ны (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста.

Гісторыя За 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі выяўлены курганны могільнік (мясцовая назва Шведскія магілы).

Вядома з XVI стагоддзя як сяло Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе належала пану Харытонаўскаму, тады замест старой пабудавана новая драўляная царква.

У XIX стагоддзі вёска, дзяржаўнае ўладанне Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 — вёска, цэнтр сельскага таварыства, куды таксама ўваходзілі вёскі Гутавічы і Валоскі, таварыству агулам належала 92 дзесяціны зямлі. Дзейнічала школа граматы. Вёска належала да Збіражскага праваслаўнага прыхода Свята-Параскева-Пятніцкай царквы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 6 двароўНАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр. 745., загубілі 4 жыхароў.

Станам на 2019 год у складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

8 мая 1970 года вёска Харытоны з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 47 «душ» (1858) 96 жыхароў (1905) 13 двароў, 57 жыхароў (1921) 21 двор, 120 жыхароў (1940) 77 жыхароў (1959) 42 жыхары (1970) 13 гаспадарак, 27 жыхароў (1997) 36 гаспадарак, 82 жыхары (2005) 72 жыхары (2009) 106 жыхароў (2019) 55 гаспадарак, 105 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Інфраструктура Спартыўная пляцоўка

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна