Такана () — вулкан у Цэнтральнай Амерыцы, размешчаны на мяжы Гватэмалы і Мексікі. Такана з’яўляецца актыўным стратавулканам.

Вышыня 4093 (4064) м. З’яўляецца 10-м па вышыні ў Мексіцы і 2-м у Гватэмале. Ён размешчаны за 15 км на поўнач ад горада Какааатан штата Ч’япас у Мексіцы, а з боку Гватэмалы ў дэпартаменце Сан-Маркас. Вядомыя вывяржэнні адбываліся ў 1855, 1878, 1903, з 1949 па 1951 гады. Апошняе вывяржэнне зафіксавана ў 1986 годзе.

Катэгорыя:Вулканы Гватэмалы Катэгорыя:Вулканы Мексікі Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы