Конкурс песні Еўрабачанне 2014 (; ; ) — 59-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Даніі з 6 па 10 мая 2014 года. Данія стала краінай-пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2013», які праходзіў у Мальмё (Швецыя), дзе песняй-пераможцай стала «Only Teardrops» у выкананні спявачкі Эмілі дэ Форэст.
Пераможцам конкурсу стала прадстаўніца з Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыта Вурст. Конкурс вялі трое вядучых — Лісэ Ронэ, Мікалай Копель і Пілоу Асбек. Упершыню ў гісторыі конкурсу трыо вядучых складалася з двух мужчын і адной жанчыны. Гэта быў трэці раз, калі Данія прымала ў сябе конкурс, у апошні раз гэта здаралася ў 2001 годзе.
Трыццаць сем краін пацвердзілі свой удзел у конкурсе. 10 мая 2013 года падчас прэс-канферэнцыі арганізатараў у Мальмё, выканаўчы кіраўнік, Ён Ула Сан, адзначыў, што ён спадзяецца на вяртанне краін, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе 2013 года, і што Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) быў у абмеркаваннях з гэтымі краінамі ў дачыненні да іх патэнцыйнай даходнасці. Паўфіналы былі прызначаны на 6 і 8 мая 2014 года, а фінал прайшоў вечарам 10 мая 2014 года, нягледзячы на тое, што першапачаткова правядзенне конкурсу было запланавана на тыдзень пазней. Прычынай таго, што конкурс быў перанесены наперад на тыдзень, з'яўляецца зручнасць для гарадоў-кандыдатаў.
Капенгаген, Хернінг, Хорсенс, Фрэдэрысія і Ольбарг сталі пяццю гарадамі, якія падалі свае заяўкі на правядзенне конкурсу. Конкурс вяла дацкая нацыянальная тэлекампанія «DR», якую прызначыў Перніле Горба ў якасці выканаўчага прадзюсара для конкурсу 2014 года. У конкурсе 2014 можна таксама было ўбачыць вяртанне Валянціны Манеты, якая прадстаўляла Сан-Марына трэці год запар. Партугалія ў 2014 годзе прыняла рашэнне вярнуцца на конкурс пасля перапынку ў 2013 годзе. Польшча таксама абвясціла аб сваім вяртанні пасля перапынку ў два гады.
Члены дацкай каралеўскай сям'і, кронпрынц Фрэдэрык і яго жонка, кронпрынцэса Мэры прысутнічалі на фінале ў якасці гасцей .
Чарнагорыя і Сан-Марына ў першы раз выйшлі ў фінал конкурсу з часу іх дэбюту ў 2007 і 2008 гадах адпаведна.
Месца правядзення Дацкі нацыянальны вяшчальнік DR 2 верасня 2013 года абвясціў аб тым, што конкурс песні Еўрабачанне 2014 пройдзе ў Капенгагене, у залах B & W, якія размяшчаюцца на плошчы «Рэфхалеёэн» на востраве Амагер. Яны ўяўляюць сабой стары прамысловы комплекс, які стаў найважнейшым культурным цэнтрам горада. Комплекс мае вялікія зачыненыя памяшканні. Капенгаген прэтэндуе на тое, што гэта месца адпавядае ўсім патрабаванням ЕВС. Па дадзеных арганізацыі, яго можна пакінуць у яго першапачатковым «сырым і прамысловым выглядзе».
Лозунг конкурсу — «Join Us», што азначае «Далучайцеся да нас».Eurovision 2014 slogan revealed: 'Join Us'! Гэты выбар быў ухвалены ЕВС і рэферэнтнай групай.
Фармат
thumb|right|Вядучыя конкурсу (злева направа): Мікалай Копель, Лісэ Ронэ і Пілоу Асбек Конкурс складаўся з двух паўфіналаў і фіналу, гэта значыць у фармаце, які выкарыстоўваецца з 2008 года. Дзесяць краін з самымі высокімі баламі ў кожным паўфінале выйшлі ў фінал, дзе яны далучыліся да прымаючай краіны Даніі і да пяці асноўных краін-спонсараў (вядомым як «Вялікая пяцёрка») — Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі.
Вядучыя 4 лютага 2014 года дацкі вяшчальнік «DR» абвясціў, што конкурс песні «Еўрабачанне 2014» будуць весці тры чалавекі — дацкія тэлевядучыя, Лісэ Ронэ і Мікалай Копель, а таксама дацкі акцёр Пілоу Асбек.
Змены ў правілах
20 верасня ЕВС сумесна з камандай Еўрабачання ўсталявалі новыя правілы для конкурсу песні Еўрабачанне 2014. Ён Ула Сан паведамляе, што правілы збіраюцца зрабіць больш адкрытымі, тым самым узмацніўшы іх. Сістэма галасавання не змянілася, галасаванне журы па-ранейшаму складае 50 % ад агульнага выніку кожнай краіны-удзельніцы.
Згодна з новымі правіламі, імёны ўсіх членаў журы будуць абвешчаныя яшчэ да пачатку конкурсу, як мяркуецца, 1 мая 2014 года. Пасля фіналу будуць апублікаваныя ўсе ацэнкі кожнага члена журы, а таксама вынікі галасавання кожнай краіны-удзельніцы. Змены закранулі і адбор членаў журы — адзін і той жа член журы будзе судзіць толькі раз у тры гады.
Графічны дызайн 19 снежня 2013 года адбылася прэзентацыя тэмы дызайну конкурсу і самога лагатыпа. Сімвалам гэтага года стаў сіне-блакітны брыльянт.
Сцэна Сцэна мела форму вялізнага брыльянта, як на лагатыпе, на які білі пражэктары, а таксама часам феерверкі зверху і дым знізу. Подыум сцэны быў уладкаваны ў выглядзе вялізнага медыйнага экрана, акружанага пражэктарамі і сопламі феерверкаў, якія блі ўверх у басейне, і ў які саскоквалі танцоры падчас некаторых шоў-выступленняў. На сцэне была ўсталяваная велізарная 40-тоная канструкцыя ў выглядзе вуглавога каркаса-лясоў са светлавых трубак з пражэктарамі ў вузлах, на канструкцыю праецыяваліся лазерна-светлавыя малюнкі. Усяго сцэна мела больш за 3000 агнёў і больш чым 1200 квадратных метраў святлодыёдных экранаў«Diamond» stage for Eurovision 2014 almost complete.
Правядзенне Лёсаванне Размеркаванне на паўфіналы прайшло 20 студзеня 2014 года ў Капенгагене, дзе ў агульнай складанасці 28 краін былі падзелены на 2 паўфінала. Лёсаванне прайшло ў мэрыі Капенгагена. Краіны-ўдзельніцы, за выключэннем Швецыі, Нарвегіі і Ізраіля, у тым ліку і краіны «Вялікай пяцёркі», былі аўтаматычна размеркаваны на два паўфіналы і фінал, астатнія краіны былі падзеленыя на 6 кошыкаў. Кошык 1 Кошык 2 Кошык 3 Кошык 4 Кошык 5 Кошык 6
Крым У канцы красавіка 2014 года, па вынікам падзей, якія адбыліся на Украіне і ў Крыму, Еўрапейскі вяшчальны саюз і дацкая тэлекампанія «DR» прынялі рашэнне, што вынікі тэлегаласавання ў рэгіёне будуць залічвацца як галасы ад Украіны — у сувязі ўкраінскай прыналежнасцю аператараў сувязі на паўвостраве.
Удзельнікі 24 лістапада рэферэнс-група абвясціла, што Швецыя і Нарвегія будуць удзельнічаць у розных паўфіналах. Гэта было зроблена для таго, каб забяспечыць справядлівае размеркаванне квіткоў у Скандынаўскім рэгіёне. Такім чынам, у Жэневе было прынята рашэнне, што Швецыя будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале, а Нарвегія ў другім.
Вяртанне — 5 снежня 2013 года стала вядома, што Польшча абвясціла аб сваім вяртанні пасля двухгадовага перапынку. — 7 лістапада 2013 года вяшчальнік Партугаліі RTP абвясціў, што краіна вяртаецца на конкурс.
Адмова ад ўдзелу — Прадстаўнік нацыянальнага вяшчальнік заявіў, што Андора не вернецца на Еўрабачанне 2014 з-за недахопу сродкаў і маленькага бюджэту краіныAndora will not return to Eurovision 2014. — Нягледзячы на тое, што Балгарыя абвясціла пра свой удзел, 22 лістапада 2013, мясцовы тэлеканал BNT абвясціў аб сыходзе Балгарыі з конкурсу з-за скарачэння бюджэту і фінансавых прычын.«Bulgaria: BNT will not participate in Copenhagen» 7 студзеня 2014 года балгарскі вяшчальнік, БНТ, афіцыйна пацвердзіў, што краіна не будзе прымаць удзел у конкурсе ў 2014 годзе. — 18 лістапада 2013 года стала вядома, што Боснія і Герцагавіна вяртаецца на конкурс пасля аднаго года няўдзелу ў конкурсе.«Bosnia Herzegovina: BHRT confirms participation in Copenhagen» Аднак 18 снежня 2013 года было абвешчана, што Боснія і Герцагавіна не будзе прымаць удзел у сувязі з адсутнасцю спонсарства. — Галоўны выканаўчы дырэктар RTL Télé Lëtzebuerg Аліян Бервік заявіў, што Люксембург не вернецца на конкурс, спасылаючыся на фінансавыя цяжкасці і адсутнасць грамадскага цікавасці да конкурсуLuxembourg: Is there ever any hope of a return to Eurovision?Luxembourg: RTL will not return to Eurovision in 2014. — 11 верасня 2013 года мараканскі нацыянальны вяшчальнік, SNRT, заявіў, што ў іх няма намераў вяртацца на конкурс у наступным годзе. Такім чынам, Марока не будзе ўдзельнічаць у Даніі на конкурсе песні Еўрабачанне. І ўсё ж SNRT не выключае магчымасць аднойчы вярнуцца на конкурс, але ў цяперашні час гэта пакуль па-за планамі. — Манакскі вяшчальнік, «Télé Monte Carlo» (TMC), паведаміў сайту Esctoday.com, што краіна не вернецца на конкурс ў 2014 годзе. — 22 лістапада 2013 года Сербія афіцыйна адмовілася ад удзелу ў конкурсе па фінансавых прычынах.«Eurovision 2014: Serbia will not participate in Copenhagen» — адмаўляецца вяртацца на конкурс у гэтым годзе. Прадстаўнік нацыянальнага вяшчальніка RTVS заяўляе: «Еўрабачанне за межамі нашых магчымасцяў». Да таго ж краіне ніколі не ўдавалася дамагчыся поспеху на конкурсеSlovensko nebude na Eurovízii ani v roku 2014. — Харвацкі вяшчальнік HRT 19 верасня заявіў, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе ў 2014 годзе, спасылаючыся на эканамічныя цяжкасці. — З 2010 года Чэхія адмаўляецца ўдзельнічаць у конкурсе з-за няўдалых выступаў яе прадстаўнікоў. Прадстаўнік нацыянальнага вяшчальніка заявіў: «Мы сапраўды не плануем ўдзельнічаць у конкурсе Еўрабачанне. Нашай краіне не ўдавалася нават прайсці ў фінал, і да таго ж краіна не набірала больш за 9 ачкоў у паўфіналах за 3 разы ўдзелу ў конкурсе Еўрабачанне»Czech Republic: No participation in 2014 . — Галоўны вяшчальнік Кіпра заявіў аб тым, што Кіпр адмаўляецца ўдзельнічаць на Еўрабачанні 2014. Прычына — фінансавы крызіс у краінеCyprus will not participate in Copenhagen. — 7 лістапада 2013 вяшчальнік Турцыі TRT абвясціў, што яны не прымуць удзел у конкурсе 2014 з-за бягучай абстаноўкі. Прычынай такога рашэння стала зноў незадаволенасць увядзення змешанага журы / сістэмы тэлегаласавання і бягучага статусу «Вялікі пяцёркі».Turkey: TRT will not participate in Eurovision 2014
Выканаўцы, якія ўжо ўдзельнічалі ў Еўрабачанні раней
Якія выступалі як паўнавартасныя выканаўцы : Сёстры Талмачовы (Дзіцячае Еўрабачанне 2006 — 1 месца) : Паула Селінг і Ові (Еўрабачанне 2010 — 4 месца ў паўфінале, 3 месца ў фінале) : Валянціна Манета (Еўрабачанне 2012 — 14 месца ў паўфінале, Еўрабачанне 2013 — 11 месца ў паўфінале)
Якія выступалі як бэк-вакалісты : Ціяна Дапчэвіч (Еўрабачанне 2008, як бэк-вакалістка Тамары Тадэўскай (Македонія) — 10 месца ў паўфінале).
Першы паўфінал У першым паўфінале галасуюць: Іспанія, Францыя, Данія. Сінім колерам пазначаныя краіны, якія прайшлі ў фінал. № Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца 01 Англійская Арам MP3 «Not Alone» «Не адна» 1214 02 Англійская «Aarzemnieki» «Cake to Bake» «Торт іспячы» 3313 03 Англійская Таня «Amazing» «Цудоўна» 3612 04 Англійская Сана Нільсэн «Undo» «Адмяніць» 1312 05 Англійская «Pollapönk» «No Prejudice» «Без забабонаў» 618 06 Англійская Херсі «One Night’s Anger» «Гнеў ночы» 2215 07 Англійская «Сёстры Талмачовы» «Shine» «Ззяй» 636 08 Англійская Дыляра Кязімава «Start a Fire» «Запалі агонь» 579 09 Англійская Марыя Ярамчук «Tick-Tock» «Цік-так» 1185 10 Англійская Аксель Ірсу «Mother» «Маці» 2814 11 Англійская Крысціна Скарлат «Wild Soul» «Дзікая душа» 1316 12 Англійская Валянціна Манета «Maybe (Forse)» «Можа быць» 4010 13 Партугальская Сузі «Quero ser tua» «Хачу быць тваёй» 3911 14 Англійская «The Common Linnets» «Calm After the Storm» «Зацішша пасля буры» 1501 15 Чарнагорская Сяргей Чэткавіч «Moj svijet» (Мој свијет) «Мой свет» 637 16 Англійская Андраш Калаі-Сондэрс «Running» «Бегчы» 1273 1.Песня на англійскай мове, аднак яна мае некалькі фраз на латышскай мове.
Другі паўфінал У другім паўфінале галасуюць: Германія, Італія, Вялікабрытанія. Сінім колерам пазначаныя краіны, якія прайшлі ў фінал.